Ідзе рамонт праезнай часткі вуліцы Паркавай

Ідзе рамонт праезнай часткі вуліцы Паркавай
Учарашняй раніцай назіралася вялікая колькасць дарожнай тэхнікі на вуліцы Паркавай. Нагода для такога “дэсанту” доўгачаканая: работнікі ДРБУ № 199 спрытна і зладжана выпраўлялі ўсім надакучыўшы дэфект праезнай часткі — прасадку асфальту, якая ўтварылася пасля правядзення рамонтных работ на падземных камунікацыях каля магазіна “АМІ мэбля”.

Па словах начальніка дарожнай арганізацыі Дзмітрыя Свіслёнка, сам па сабе ўзгаданы хіб выпраўляецца элементарна. Але пры ўмове, што ёсць фрэза для зняцця асфальтавага пакрыцця. Гэтая спецмашына ў дарожнай гаспадарцы дэфіцыт, таму давялося даволі доўга чакаць, пакуль з’явіцца магчымасць яе арандаваць. І тут ужо дзейнічаць без прамаруджвання, тэрмінова мяняючы планы.

Пасля заканчэння профільных работ па стварэнні спартыўных пляцовак у гарадскіх СШ №№ 2, 3 і 4 трэба было пераходзіць на дарогу Вяззе-Зборск-Лапічы: там сёлета неабходна правесці бягучы рамонт на шэрагу “дабітых” участкаў агульнай даўжынёй каля кіламетра. Але ж прыярытэт быў аддадзены Паркавай, тым болей што знаходзіцца вуліца фактычна па дарозе да новага аб’екта і “прыпынак” для прывядзення яе ў норму зрушыў першапачатковы графік перасоўвання спецтэхнікі ўсяго на некалькі гадзін.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем