Чарговы арт-аб’ект з’явіўся ў райцэнтры. Устанавілі яго работнікі дыстанцыі пуці

Горад пачынаўся з чыгункі, а чыгунка — з кастыля
На прадпрыемстве папярэдне правялі “мазгавы штурм”, каб вырашыць, што сабой прадставіць будучая кампазіцыя. Калектыўна пагадзіліся, што гэта будзе свайго роду помнік кастылю, які доўгі час актыўна выкарыстоўваўся для замацавання шпал. Але тэхналогіі мяняюцца, драўляныя шпалы паступова саступаюць месца жалезабетонным.
А на гэтай сімвалічнай кампазіцыі кастыль крочыць па рэйках, прыхапіўшы з сабой кастыльную лапу і малаток — інструменты, адным з якіх яго прыкручвалі, а другім — дэманці-равалі.
Выканалі гэту скульптуру пуцейцы пад кіраўніцтвам электрагазазваршчыка Васіля Ізмера.