Благоустройство по-осиповичски

Аляксандр Лукашэнка падчас удзелу ў рэспубліканскім суботніку так растлумачыў неабходнасць яго правядзення: “Суботнік — гэта тое добрае, што мы ўзялі з таго перыяду і не толькі. Вось і ўся ідэалогія. Паважаем сваю гісторыю, бяром лепшае. Ну і актуалізуем на фоне сённяшніх падзей”.
У Асіповіцкім раёне план правядзення гэтага мерапрыемства ахопліваў практычна ўсе тэрыторыі грамадскага карыстання ў населеных пунктах, “зялёныя” і рэкрэацыйныя зоны паселішчаў, прамзоны і тэхналагічныя тэрыторыі сельгасаб’ектаў, могілкі і вайсковыя пахаванні, іншыя аб’екты, дзе наспела патрэба ў навядзенні парадку.
Знакавым аб’ектам стала стварэнне ў гарадскім парку Алеі Памяці з 75 дрэў у гонар надыходзячай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У іх пасадцы прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, прадстаўнікі БРСМ і камуністычнай партыі.
Агульная колькасць землякоў, якая пажадала ў гэты дзень зрабіць малую радзіму больш чыстай і прыгожай, аказалася значнай. Па выніках суботніка ў абласны бюджэт плануецца пералічыць 33,8 тысячы рублёў.
