Какие изменения произошли в осиповичском автопарке

Какие изменения произошли в осиповичском автопарке

Добраўпарадкаванне

Прыгожа і практычна

Летась райцэнтр змяніўся не толькі за кошт арт-аб’ектаў і новых тратуараў, але і дзякуючы арганізацыям, якія мадэрнізавалі знешні выгляд сваіх устаноў. Не застаўся ўбаку і аўтапарк № 19.

— Добраўпарадкаванне заўсёды дае свае вынікі, — гаворыць дырэктар прадпрыемства Сяргей Скавыш. — Для арганізацыі гэта перш за ўсё аблічча і ўражанне, работнікаў — камфортныя ўмовы працы, ды і наведвальнікам прыемна звяртацца да нас. Зроблена нямала. Адрамантавалі і пафарбавалі фасад адміністрацыйнага будынка, замянілі старыя рамы на сучасныя шклопакеты. Таксама абнавілі знешні выгляд мыйкі. Устанавілі агароджу з металапрофілю. Да будынкаў праклалі дарожкі з пліткі, ну і, адпаведна, бардзюры.

З рамонтам дапамагалі староннія арганізацыі, а вось з азеляненнем справіліся сваімі сіламі. Трэба сказаць, што работнікі аўтапарка актыўна ўдзельнічалі ў пераўтварэнні прылеглай тэрыторыі. Разбілі новыя клумбы, пасадзілі кветкі, дэкаратыўныя расліны: туі, ядлоўцы і іншыя. Яшчэ ў арганізацыі з’явілася новая шыльда “Аўтапарк № 19”, якая свеціцца.

Але звярнулі ўвагу не толькі на добраўпарадкаванне. Сёння вельмі актуальнай застаецца сан-апрацоўка. Так, штодзённа згодна з графікам абеззаражваюцца паверхні ў памяшканнях, ручкі дзвярэй і іншыя месцы, дзе верагоднасць наяўнасці мікробаў і вірусаў найвышэйшая. Аўтобусы ж падвяргаюцца гэтай працэдуры на кожным канцавым прыпынку. Вадзіцель апрацоўвае дэз-растворам поручні, кампосцеры, спінкі крэслаў і гэтак далей. Словам, робім для пасажыраў і работнікаў усё магчымае.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость