Добраўпарадкаванне

Значна больш прывабным для прагулак стаў наш горад апошнім часам. Глобусы, арка, зубры, алені, рыбка, голубы, паляна казак і іншыя выявы робяць наваколле больш цікавым. Асабліва для юных і сталых гараджан. Інфраструктура гарадскога адпачынку няспынна развіваецца. Чарговая абнова — лаўкі, якія нядаўна з’явіліся на вуліцах і ў дварах. З імі гарадская прастора становіцца больш утульнай, проста дамашняй. Трэба адзначыць, што лаў у горадзе на пачатак года заставалася зусім мала: новыя ўжо даўно ніхто не ставіў, а старыя прыходзілі ў нягоднасць і дэманціраваліся. Ужо і прысесці, бадай, не было дзе.
А тут як грыбы павырасталі: сёлета ўсталявана 21 лава і 52 урны. Яшчэ 30 лавачак і столькі ж скрынак для смецця ўсталявалі на вуліцах работнікі УКП ХКГ. А 15 лаў камунальнікі вырабілі самастойна і размясцілі іх у дварах, пераважна ў цэнтральнай частцы горада. Напрыклад, каля дамоў № 34 і 36 па вуліцы Сумчанкі, № 2 па Юбілейнай. Старыя ж лавы былі дэманціраваны, яны будуць адрамантаваны і размешчаны ў іншых дварах.
«Як прыемна прысесці на зручную лаўку!»

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем