23 октября прошел областной субботник, активное участие в котором приняли и жители Осиповичского района

23 октября прошел областной субботник, активное участие в котором приняли и жители Осиповичского района

Суботнік

Чысцей, прыгажэй і з душою

План работ на гэты дзень быў вызначаны штабам загадзя. Ён прадугледжваў у першую чаргу добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан замацаваных за арганізацыямі і прадпрыемствамі тэрыторый, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, населеных пунктаў, лесапаркавых зон, аб’ектаў інфраструктуры. Зразумела, спраў па добраўпарадкаванні восеньскай парою заўсёды хапае, і не толькі на ўласных падворках. Сапраўднаму гаспадару заўсёды хочацца, каб яшчэ да наступлення маразоў усё было падрыхтавана і зроблена належным чынам.

Карэспандэнты “АК”, папярэдне навёўшы парадак каля рэдакцыі, накіраваліся ў рэйд па горадзе, каб потым расказаць землякам, як праходзіў суботнік. Не можам не адзначыць, што паўсюдна вяліся актыўныя работы і працавалі людзі з добрым настроем. Гэта значыць, што ў кожнага было жаданне зрабіць нашу малую радзіму больш прыгожай і чыстай.

Зразумела, цікавіліся журналісты і меркаваннямі ўдзельнікаў.

Таццяна Пахоменка,

начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама:

— Суботнік заўсёды быў важнай справай у навядзенні парадку. А ў Год народнага адзінства, на маю думку, гэта мерапрыемства набывае асаблівы акцэнт. Разам — яно заўсёды лепш. Напрыклад, дэпутаты райсавета, працаўнікі ад- дзела ідэалагічнай работы  і па справах моладзі райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў  высадзілі “Алею адзінства” ў мікрараёне Чарняхоўскага. Месца было абрана дэпутатамі невыпадкова: гэта частка горада дынамічна развіваецца, тут будуюцца новыя дамы, жыве шмат маладых сем’яў з дзецьмі. Мяркую, тыя 130 клёнікаў, якія “прапісаліся” ў новым наваколлі, стануць сапраўдным доўгатэрміновым   упрыгажэннем перспектыўнага мікрараёна.

Дарэчы, калі матэрыял рыхтаваўся да друку, у рэдакцыю патэлефанавала асіпаўчанка, каб падзякаваць кіраўніцтву раёна за пасаджаную алею і энтузіязм, з якім гэта справа выконвалася.

Анатоль Галоўчыц, жыхар райцэнтра:

— Свайго роду суботнік праводжу каля сядзібы кожныя выхадныя, аднак сёння працую з асаблівым імпэтам, бо бачу, што работы вядуцца па ўсіх Асіповічах. Калі кожны будзе старацца падтрымліваць чысціню там, дзе жыве, то і ўвесь горад стане акуратным і дагледжаным. Лічу, што калі ў чысціні сядзіба, то і ўтульна ў доме і на душы.

Аркадзій Новікаў,

намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”:

— Наша прадпрыемства ўдзельнічала ў суботніку шматпланава. Па-першае, мы забяспечылі саджанцамі клёнаў і бяроз іншыя працоўныя групы; па-другое, самі былі заняты на пасадцы сасны на адной з пустак на паўднёвым баку райцэнтра. Плошча тут склала больш за гектар. Спадзяюся, саджанцы прыжывуцца і праз некаторы час на гэтым месцы  будзе ладны сасняк. Канечне, працавалі толькі з пазітыўнымі думкамі — а як інакш? Шчыра кажучы, прыемна было далучыцца да азелянення райцэнтра. Зялёныя зоны — гэта заўсёды лепш і больш карысна для акаляючага асяроддзя і людзей, чым проста пусты кавалак зямлі.

Актыўна вялося добраўпарадкаванне ў гэты дзень і ў сельскіх населеных пунктах. Напрыклад, на Дараганаўшчыне прыбралі 10 месцаў воінскіх пахаванняў, было згрэблена нямала лістоты, а  таксама ў самім Дараганаве паміж чыгункай і школай з’явілася свая “Алея адзінства” з 25 клёнікаў і такой жа колькасці рабінак. Асноўнай справай на тэрыторыі Лапіцкага сельсавета стала ўборка берагавой лініі ракі Свіслач у аграгарадку Лапічы ў двух месцах — побліз могілак і каля вуліцы Армейскай. А ўдзельнічалі ў экалагічнай ініцыятыве не толькі дарослыя, але і школьнікі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость