За 19 дзён да прызыву

28 сакавіка, ваенны камісар Асіповіцкага РВК Мікалай Гоман правёў тэлефонную «прамую лінію«, падчас якой адказаў на пытанні землякоў.

— Калі пачнецца адпраўка прызыўнікоў у ваенныя часці? Колькі яна працягнецца і дзе будуць служыць нашы
хлопцы?

— Першая каманда
прызыўнік
оў будзе адпраўлена 15 красавіка, апошняя — 25-27 мая. Прыблізна палова навабранцаў патрапіць у часці Асіповіцкага гарнізона, астатнія будуць адбірацца ў часці спецпрызначэння Міністэрства ўнутраных спраў, сілы спецыяльных аперацый, памежныя войскі і шэраг іншых.

— Ці будзе
ажыццяўляцца прызыў на службу ў рэзерве?

— Новае
папаўненне для службы ў рэзерве адбіраецца то
лькі раз у год — восенню, так што «вясенніх” прызыўнікоў чакае выключна тэрміновая ваенная служба. Прынамсі, апошнім часам колькасць рэзервістаў з кожным прызывам скарачаецца, і, магчыма, што гэтай восенню іх увогуле не будзе.

— А як наконт
тых, хто не можа служыць па стане здароўя?

— На жаль,
колькасць юнакоў, чый фізічны стан дазваляе існавац
ь толькі ў цяплічных умовах, апошнім часам павялічваецца. Прычына — захапленне камп’ю—тарнымі гульнямі, адсутнасць звычкі здаровага харчавання і заняткаў спортам. Нездаровы лад жыцця спрыяе распаўсюджванню паталогій зроку, апорна—рухальнага апарату, вядзе да праблем з вагой.

Канчатковы вердыкт аб магчымасці прызыву маладых людзей з неідэальным здароўем прымае толькі кампетэнтная медыцынская камісія. Яна ж дае рэкамендацыі па паляпшэнні стану здароўя. Пераважная большасць выяўленых паталогій — каля 70% ад агульнай колькасці выпадкаў — пры выкананні гэтых рэкамендацый дазваляе ў дастаткова кароткі тэрмін істотна палепшыць стан здароўя прызыўніка.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем