36 дарожна-маставая: вялікі пераезд у Асіповіцкім гарнізоне

36 дарожна-маставая: вялікі пераезд у Асіповіцкім гарнізоне

Адна з важных падзей гэтага года ў жыцці Асіповіцкага гарнізона — перадыслакацыя 36 дарожна-маставой брыгады ў Жодзіна. Пераезд ваенных дарожнікаў пачаўся  прыблізна месяц назад і павінен завяршыцца 31 кастрычніка. На сёння большая частка асабовага складу ўжо асвойваецца на новым месцы службы, але камандаванне брыгады пакуль застаецца ў Лапічах.

З якім настроем развітваецца з нашым раёнам часць, якая  правяла ў ім цэлых дванаццаць гадоў? З гэтага пытання і пачалася размова з камандзірам 36 дмастбр палкоўнікам Дзмітрыем Лукерыным:

— Шчыра кажучы, даволі неадназначным. Маладым кадравым ваенаслужачым  пераезд у буйны сталічны прыгарад, безумоўна, даспадобы. Больш сталыя, сямейныя вайскоўцы, якія абзавяліся жыллём у Асіповічах, маюць намер як мага хутчэй перавесціся ў іншыя часці мясцовага гарнізона. Што ж тычыцца цывільных супрацоўнікаў — 56 жыхароў Лапіч і пасёлка Сасновы, то для іх пераезд брыгады азначае страту работы, а такая перспектыва  наўрад ці каму паляпшае настрой. Мне, як камандзіру, вельмі шкада развітвацца з людзьмі, што сумленна выконвалі свае абавязкі, але ж перавод вольнанаёмнага персаналу пры перадыслакацыі вайсковых часцей немагчымы.

— А як наконт нерухомай маёмасці?

— Сёння брыгада мае ў сваім распараджэнні 43 пабудовы. З іх 3 будуць дэманціраваны і  перавезены ў Жодзіна, 1  знесена, 7 —  у тым ліку кацельня, будынак штаба, боксы для рамонту і абслугоўвання тэхнікі — застануцца на балансе Міністэрства абароны, а 32 — казармы, клуб, сховішчы і г.д. — пяройдуць у камунальную маёмасць асіпаўчан. Днямі дэталі ўзгаданай перадачы разглядаліся прадстаўнікамі кіраўніцтва Узброеных Сіл і раённай адміністрацыі, аднак шэраг пытанняў усё яшчэ застаецца нявырашаным. Напрыклад, пакуль незразумела, як будынкі з цэнтральным ацяпленнем  рыхтаваць да зімы, ці трэба праводзіць кансервацыю, як забяспечваць іх захаванне.

Справа ў тым, што ўсе перадаваемыя пабудовы знаходзяцца ў выдатным стане, многія зусім нядаўна былі адрамантаваны, і будзе вельмі шкада, калі яны застануцца незапатрабаванымі альбо будуць пашкоджаны. Адзінае, што крыху заспакойвае — да лістапада 2015 года тэрыторыя гарадка застаецца пад аховай: да гэтага часу працягнецца здача ў сховішчы Міністэрства абароны маставога рыштунку, які загадана на новае месца не браць.

— Прынамсі, што ўяўляе сабой перадыслакацыя дарожна-маставой брыгады?

— Калі коратка — перасоўванне 2 644 тон грузаў і амаль 500 адзінак тэхнікі. На сёння прыблізна 80 працэнтаў гэтай “рухомай маёмасці”  ўжо знаходзіцца на новым месцы дыслакацыі.

Асноўная нагрузка пры перавозцы лягла на плечы кранаўшчыкоў і вадзіцеляў. I складаны загад яны выконваюць добра: задзейнічаная ў рабоце тэхніка працуе бездакорна, збояў у графіках руху, пагрузцы-выгрузцы няма, парушэнняў тэхнікі бяспекі — таксама.

Дарэчы, сярод перавозімых грузаў былі і кнігі нашай бібліятэкі.  Гэта амаль 6,5 тысяч тамоў, сярод якіх пераважная большасць  — лепшыя ўзоры ваенна-патрыятычнай літаратуры.

— Ужо праз лічаныя дні лапіцкі этап існавання 36 дарожна-маставой брыгады стане перагорнутай старонкай яе гісторыі. Якія найбольш значныя падзеі гэтага дванаццацігоддзя застануцца ў летапісе часці?

–  Адна з  іх — таксама перадыслакацыя, толькі значна меншага маштабу. Маю на ўвазе расфарміраванне базы захавання маставога рыштунку ў ваенным гарадку Верайцы. Другая — пабудова моста ў Брэсцкай крэпасці для здымкаў гістарычнага фільма аб яе абаронцах. Трэцяя — удзел у Дзяржпраграме “Дарогі Беларусі”, падчас якой ваенныя мостабудаўнікі дапамаглі геолагам весці пошук новых радовішчаў нафты.

 Зразумела, будзем памятаць і пра рэканструкцыю палігона “Асіповіцкі” напярэдадні вучэнняў “Узаемадзеянне-2013”…

Гутарыў Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость