Ваенкамат Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў. Рэзервісты ў дзеянні

Ваенкамат Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў. Рэзервісты ў дзеянні

Адным з пунктаў плана цяперашняй вучэбна-баявой падрыхтоўкі стала праверка гатоўнасці часцей Узброеных Сіл, у ходзе якой праводзілася практычная пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў у правяраемыя злучэнні.

Для ваенных камісарыятаў актыўная фаза ўдзелу ў праверцы настала адразу з яе пачаткам — напрыканцы студзеня. Сёння, калі неабходная колькасць рэзервістаў накіравана да месцаў нясення службы, можна падвесці пэўныя вынікі.

Апошні раз у такіх маштабах на Магілёўшчыне рэзервісты прызываліся ў 2006 годзе. Сёлета ваенкамат Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў павінен быў арганізаваць прызыў звыш 30 афіцэраў запасу і забяспечыць “асобны рэзерв”: каля 100 спецыялістаў, чые веды і вопыт маглі запатрабавацца ў любы момант. За рэдкім выключэннем, аб чым ніжэй, атрымаўшыя павесткі ваеннаабавязаныя аднесліся да ўдзелу ў мерапрыемствах прызыву добрасумленна, некаторыя нават з’явіліся на пункт прыёму асабовага саставу ва ўласнай форме і амуніцыі, а трое — Вячаслаў Саўдон, Дзмітрый Бурдо і Юрый Беспаяська — паспелі сабрацца ўсяго за паўтары гадзіны.

Большасці рэзервістаў пакінуць рабочае месца было няпроста — высакакласныя прафесіяналы неабходныя ў народнай гаспадарцы. Так, пад прызыў патрапіў амаль кожны трэці асіповіцкі інкасатар, шэраг кіраўнікоў мясцовых арганізацый і ўстаноў. Некаторыя ўвогуле паўсталі перад праблемай уласных спраў ці інтарэсаў дзяржавы, але выбар зрабілі не вагаючыся. Мікалай Савін, напрыклад, на момант пачатку мабілізацыйнай кампаніі знаходзіўся ў Расіі, дзе толькі-толькі ўладкаваўся на высокааплатную работу.

На агульным фоне адказнасці, арганізаванасці і, без перабольшвання, патрыятызму быў адзначаны толькі адзін выпадак, калі чалавек адмовіўся выконваць свой грамадзянскі абавязак. Што, дарэчы, лічыцца сур’ёзным парушэннем закона і прыраўнавана да крымінальнага злачынства і караецца ў судовым парадку.

Шырока распаўсюджаная зараз працоўная міграцыя вельмі ўскладніла работу сельсаветаў, у абавязкі якіх уваходзіла своечасовая дастаўка павестак прызыўнікам, а часам і арганізацыя перавозкі апошніх на месца збору. Найлепш з гэтай задачай справіліся Пратасевіцкі і Ялізаўскі сельвыканкамы.

Шчырая падзяка ўсім, хто добрасумленна выканаў падчас мабілізацыйнай кампаніі свой грамадзянскі доўг і службовыя абавязкі. І з Днём абаронцаў Айчыны супрацоўнікаў ваенкамата, усіх салдат, прапаршчыкаў і афіцэраў, якія служаць Радзіме сёння ці знаходзяцца ў запасе, ветэранаў Уз-броеных Сіл.

Мікалай ГОМАН,

ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў.

Последние новости

Власть

Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН

5 августа 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошли областные соревнования по мотокроссу

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 28 июля по 3 августа

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Праздник для вдохновения. “Именинная” суббота 2 августа стала еще одним ярким моментом в славной биографии нашего города

5 августа 2025
Читать новость
Общество

В ходе рабочей поездки в Осиповичский район помощник Президента Республики Беларусь — инспектор по Могилёвской области Сергей Наливайко принял участие в очередном заседании райисполкома

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Локомотивное депо Осиповичи занесено на Доску почета Могилёвского отделения Белорусской железной дороги

5 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем