В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

Армія
Прывітанне, служба!
Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.
У часці Асіповіцкага гарнізона было прызвана 112 хлопцаў, прычым адразу пасля прыняцця прысягі 15 з іх выказалі жаданне перайсці на кантракт.
Плёну ў вайсковай службе пажадалі маладым салдатам старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, начальнік ракетных войск і артылерыі генерал-маёр Генадзь Казлоўскі, лідар мясцовай суполкі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан і Ганаровы салдат 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады генерал-лейтэнант Іван Жураўлевіч.
