У Лапічах адкрылі мемарыяльны знак 345 пдп

У Лапічах адкрылі мемарыяльны знак 345 пдп

Гонар лапіцкіх дэсантнікаў

Малавядомая падзея вайсковай гісторыі Асіповіччыны: 30 снежня 1944 года ў мястэчку Лапічы быў сфарміраваны 345 стралковы полк, які праз два гады пераўтварыўся ў паветрана-дэсантны і   атрымаў ганаровае званне “Гвардзейскі”.

Лапіцкім стралкам не давялося ўдзельнічаць у значных бітвах з нацыстамі, аднак іх нашчадкам-дэсантнікам было наканавана правесці ў баях амаль 15 гадоў: вайна ў Афганістане, узброеныя канфлікты ў Грузіі, Паўночнай Абхазіі…

Нядзіўна, што, нават пасля расфарміравання часці ў 1998 годзе, яе ветэраны цвёрда трымаюцца традыцый баявога братэрства. Адна з іх — штогадовыя сустрэчы ў гонар дня нараджэння палка. Звычайна яны адбываюцца ў Маскве ці Мінску, аднак сёлета — з нагоды юбілею — дэсантнікі вырашылі сустрэцца ў Лапічах і ўсталяваць тут памятную дошку.

Ініцыятыва была падтрымана кіраўніцтвам раёна, і 21 снежня з удзелам старшыні райсавета дэпутатаў Сяргея Сувеева, намесніка старшыні райвыканкама Ганны Землянухінай, старшыні райарганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Юрыя Корбана і ў прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай грамадскай суполкі адбыўся ўрачысты мітынг, на якім і прайшло адкрыццё мемарыяльнага знака 345 гвардзейскаму парашутна-дэсантнаму Чырванасцяжнаму, ордэна Суворава палку імя 70-годдзя Ленінскага камсамола.

Прыемным сюрпрызам для былых дэсантнікаў стала паведамленне пра рашэнне міністра абароны Расійскай Федэрацыі Сяргея Шайгу аб вяртанні 345 пдп у састаў Узброеных Сіл нашага стратэгічнага саюзніка. Па папярэдніх прагнозах, “рэінкарнацыя” часці можа быць прымеркавана да яе 80-годдзя.

Што тычыцца далейшага лёсу памятнага знака ў Лапічах, то парашутысты маюць намер стварыць побач з ім інсталяцыю, сэнсавым цэнтрам якой павінна стаць баявая машына дэсанта.

Пастфактум: двое з асіповіцкіх воінаў-інтэрнацыяналістаў — Уладзімір Белы і Васіль Койпіш — таксама служылі ў 345 парашутна-дэсантным палку. Пра баявую біяграфію першага можна прачытаць у матэрыяле «В Хосте и Панджшере» (гл. «АК» № 89 ад 15.11.2019 г.).

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем