Приказ на проведение боевого развертывания получила 1562 техническая ракетная база

Приказ на проведение боевого развертывания получила 1562 техническая ракетная база

Усё бывае ў першы раз

1562 тэхнічная ракетная база атрымала загад на правядзенне баявога разгортвання — упершыню за ўвесь перыяд існавання часці

Прадугледжаныя планам мабілізацыйнай гатоўнасці мера-прыемствы тут праводзяцца рэгулярна, аднак паміж веданнем тэорыі і яе прымяненнем на практыцы існуе пэўная розніца, таму незвычайны перыяд у дзейнасці самай маленькай часці Асіповіцкага гарнізона будзе нялёгкім. Па словах намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце падпалкоўніка Івана Зоцьева, камандаванне добра ўяўляе магчымыя цяжкасці і таму можа ўпэўнена дзейнічаць на перспектыву.

У першую чаргу гэта тычыцца штатнай колькасці персаналу базы, якога недастаткова для выканання шэрагу задач першага этапу разгортвання. Узначальвае рэйтынг цяжкасцей працэс прыёму прызваных з запасу ваенна-служачых: за 2 дні 1562 трб павялічылася ўтрая. Справіцца з такім “цунамі” на 80% дапамагла 336 рэактыўная артылерыйская брыгада: у яе тэхнічным парку ў чацвер арганізавалі пункт прыёму асабовага складу, задзейнічалі неабходную колькасць спецыя-лістаў.

А вось з забеспячэннем належных умоў для папаўнення ў месцы пастаяннай дыслакацыі база павінна спраўляцца сама-стойна. У чымсьці можна разлічваць на “хатнія нарыхтоўкі” накшталт даўно падрыхтаванай пляцоўкі для палатачнага лагера і зробленай якраз для падобных вучэнняў перасоўнай лазні. Дзесьці ж трэба праяўляць арганізацыйныя здольнасці і жалезную волю да перамогі.

Сярод задач, якія трэба вырашаць бездакорна, — фарміраванне падраздзяленняў, якія ў “стандартным” рэжыме дзейнасці часці не патрэбны. Сярод іх, дарэчы, і служба харчовага забеспячэння. Штатных кухараў на базе няма (толькі прызваныя на зборы рэзервісты), а прадукты даводзіцца вазіць з профільных вайсковых складоў. Тэхнікі дзеля гэтага вы-дзелена ў абрэз, так што яна працуе амаль без перапынку. Але задзейнічаны самыя лепшыя ва-дзіцелі, таму перабояў у харчовым забеспячэнні “па тэхнічных прычынах” быць не павінна.

…Вучоба прызванага кантынгенту пачалася ў нядзелю. За сціслы час рэзервісты павінны ўзнавіць навыкі па сваіх вайсковых спецыяльнасцях, пасля чаго іх чакае перадыслакацыя на Абуз-Лясноўскі палігон і прыняцце ўдзелу ў вучэннях, якія праводзяцца там.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем