Представители осиповичского гарнизона приняли участие в праздничном параде в столице

Представители осиповичского гарнизона приняли участие в праздничном параде в столице

Ганаровая задача з “зорачкай”

Баявая тэхніка мясцовых артылерыстаў і ракетчыкаў выкарыстоўваецца не толькі па прамым прызначэнні. Ёсць у яе і яшчэ адзін — ганаровы — абавязак. Жыхары і госці Асіповіччыны не аднойчы бачылі машыны брыгад гарнізона на раённых святах, мясцовых парадах да Дня Перамогі або Дня Незалежнасці. Традыцыйна ўдзельнічаюць асіповіцкія ваенныя і ў святочных рэспубліканскіх парадах войскаў: каму, як не ім, дэманстраваць магутнасць беларускіх ракетчыкаў і артылерыстаў?

Не стаў выключэннем і не зусім просты 2020 год. Яшчэ ў сярэдзіне лютага прадстаўнікі 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады накіраваліся ў сталіцу: рыхтавацца да майскага выступлення ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі. Часовым пунктам дыслакацыі асіповіцкіх рэактыўшчыкаў пад кіраўніцтвам камандзіра 77 асобнага рэактыўнага дывізіёна 336 рэабр падпалкоўніка Андрэя Чарняцова стаў 56 асобны полк сувязі, што знаходзіцца ў сталічным Уруччы.

— Гэта ганаровая задача для ўсіх, але асабліва для ваеннаслужачых тэрміновай службы: за годпаўтара ў арміі паспець паўдзельнічаць у такім маштабным парадзе — сапраўды запамінальна, — адзначае падпалкоўнік Чарняцоў. Усяго сабралася чатыры дзясяткі салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў, уключаючы экіпажы баявых машын і тых, хто займаўся тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам.

Нашай задача было прадэманстраваць гонар сучаснай беларускай ваеннай прамысловасцірэактыўную сістэму залпавага агнюПаланэз”. Усяго для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах накіравалі 11 адзінак тэхнікі, 9 з якіхменавіта знакамітая далёка за межамі Асіповіцкага раёна РСЗА.

Першыя тыдні ў Мінску рэактыўшчыкі займаліся выключна тэхнічным абслугоўваннем “Паланэзаў”: праводзілі дасканалую дыягностыку, ліквідавалі магчымыя дэфекты і “шурпатасці” ў працы складаных механізмаў. Адначасова рыхтавалі і да пафарбоўкі. Усё ж павінна быць на выдатна ў такі святочны дзень!

Наступны перыяд — трэніроўкі ў руху, бо яшчэ невядома, што складаней: выканаць на цяжкай баявой машыне вучэбную задачу з перасоўваннямі па палігоне або прыгожа “прадэфіліраваць” у калоне па сталічным праспекце перад немалой колькасцю самых розных гледачоў. Тройчы на тыдзень рэактыўшчыкі выязджалі на аэрадром “Ліпкі” пад Мінскам, дзе быў дакладна змадэляваны маршрут і паслядоўнасць руху тэхнікі. Генеральная рэпетыцыя адбылася літаральна напярэдадні свята — 8 мая — ужо ў горадзе. Дарэчы, да таго, як пандэмія “адмяніла” ўсялякі культурны адпачынак, асіповіцкія “тэрміноўнікі” паспелі яшчэ наведаць некаторыя музеі ў вольны час.

— Я ўдзельнічаў у парадзе ўжо ў пяты раз, але як старшы параднай каробкі — упершыню, — расказвае Андрэй Чарняцоў. — Ведаеце, складана ў любым выпадку: мы павінны выканаць усё ідэальна. Але на гэты раз яшчэ і адказнасць значна вышэйшая: трэба не толькі самому адпавядаць усім высокім па-трабаванням, а яшчэ і падначаленых настроіць патрэбным чынам.

Натуральна, для ўдзелу ў рэспубліканскім парадзе да Дня Перамогі адбіралі лепшых. Цікава, што сярод 13 ваеннаслужачых тэрміновай службы дзесьці палова — ужо вопытныя ў гэтым пытанні: выступалі на мінулагоднім парадзе ў Дзень Незалежнасці краіны. Таму асаблівых пытанняў не ўзнікала: усё па графіку і ў тэрмін.

І падчас падрыхтоўкі, і непасрэдна на парадзе ўсе мелі сапраўдны баявы настрой. Дзяржаўная задача пастаўленатрэба выконваць як мага лепш. Спадзяюся, мы справіліся. А беларусы, госці краіны і інтэрнэтгледачы з усяго свету зразумелі, што і сёння наш ваенпрам не стаіць на месцы.

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем