Павесткі ўручылі маладым асіпаўчанам у Дзень прызыўніка

Павесткі ўручылі маладым асіпаўчанам у Дзень прызыўніка

У чарговы раз шэраг маладых людзей Асіповіччыны аб’ядноўвае ўсім знаёмая падзея — прызыў у войска. З гэтай нагоды днямі ў клубе чыгуначнікаў і адбылося традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае будучым абаронцам Айчыны.

Як заўсёды, на Дзень прызыўніка завіталі прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб’яднанняў раёна: намеснік начальніка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Петух і Ларыса Волкава, выконваючы абавязкі ваеннага камісара Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў маёр Фёдар Шапавалаў, старшыні райарганізацый ГА “Беларускі саюз афіцэраў” і ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” падпалкоўнік запасу Віктар Чыгір і маёр у адстаўцы Юрый Корбан, першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец. Без пяці хвілін навабранцы атрымалі слушныя парады, шчырыя пажаданні, наказы служыць выдатна і вярнуцца дадому ў вызначаны тэрмін і без непатрэбных “прыгод”.

Асноўная частка сустрэчы — урачыстае ўручэнне павестак для праходжання тэрміновай воінскай службы. Кожны з хлопцаў разам з дакументам атрымаў і асабістыя пажаданні маёра Шапавалава, і сувенір ад маладзёжнага саюза.

Не абышлося без канцэртнай праграмы. Яркімі выступленнямі парадавалі выхаванцы школы танцаў “Фарт”. З вакальнымі нумарамі выйшлі Вераніка Кузьміч, дуэт “Sweet”, Юрый Корбан, Анастасія Борухава, ансамбль эстраднай песні “До-ми-сольки”. Адметна, што прыняў удзел у канцэрце і спявак з 336 рэабр радавы Павел Кляцуноў, які, дарэчы, ужо праз некалькі дзён звальняецца ў запас.

Падчас вясенняга прызыву-2017 у войска накіруецца каля 80 маладых асіпаўчан, і дзесьці трэць з іх застанецца несці службу ў мясцовым гарнізоне. Лёгкай службы, будучыя абаронцы Айчыны!

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем