Осиповичским призывникам торжественно вручили повестки

Осиповичским призывникам торжественно вручили повестки

Ушаноўваць тых, хто днямі накіруецца на тэрміновую службу ў войска, — у раёне даўняя і добрая традыцыя.

 

На мінулым тыдні для ўрачыстага ўручэння павестак аб праходжанні тэрміновай воінскай службы ў клуб чыгуначнікаў запрасілі шэраг маладых асіпаўчан. Як і заўжды, акрамя артыстаў з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і ШМПЦ “Равеснік”, на мерапрыемства завіталі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх арганізацый. З пажаданнямі поспехаў і выдатнай службы да прызыўнікоў звярнуліся намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iгар Петух, ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў падпалкоўнік Фёдар Шапавалаў, старшыні РА ГА “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўнік запасу Віктар Чыгір і райарганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў маёр у адстаўцы Юрый Корбан, галоўны спецыяліст раённай суполкі БРСМ Анастасія Гоціна.

Калі грамадзянскія прамоўцы ў асноўным жадалі добрай службы, то прафесійныя ваенныя па-дзяліліся яшчэ і сваім вопытам. I гэта дарагога варта: падказкі кадравых ваенных — заўсёды “ў тэму”. Як паводзіць сябе на тых ці іншых этапах службы, як ставіцца да таварышаў і камандзіраў, якія магчымыя і непазбежныя цяжкасці чакаюць навічкоў і да каго ісці, калі раптам узнікнуць нейкія пытанні ці праблемы, — афіцэры пастараліся цалкам данесці ўсю неабходную інфармацыю для без пяці хвілін ваеннаслужачых.

I вось — галоўнае: уручэнне павестак. Кожны з прысутных у зале маладых людзей атрымаў дакумент і асабістыя пажаданні ад ваенкома, а прадстаўніца райкама БРСМ з адкрытай і яскравай усмешкай уручыла сувеніры ад саюза моладзі.

Дарэчы, падчас восеньскага прызыву-2017 у войска накіроўваецца каля сотні землякоў. Дзесьці трэць з іх застанецца служыць “дома” — у мясцовым гарнізоне. У дні, калі ракетчыкі і артылерысты адзначаюць прафесійнае свята, іх шэрагі папоўняць 25 асіпаўчан. Ужо 9 снежня цяперашнія прызыўнікі прымуць прысягу і стануць сапраўднымі ваеннаслужачымі.

Глядзець яшчэ фота

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем