Осиповичские офицеры посетили спецшколу-интернат

Осиповичские офицеры посетили спецшколу-интернат

Армія

Не толькі баявая гатоўнасць

У распачатай 25 студзеня комплекснай праверцы баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл задзейнічаны ўсе палігоны краіны. На іх тэрыторыі перасоўваюцца часці і злучэнні розных родаў войск з мэтай выяўлення магчымасцей у выкананні самых складаных задач па прызначэнні, стане тэхнікі і ўзбраення, надзейнасці работы сістэм забеспячэння.

Адзін з ключавых элементаў, ад якога залежыць эфектыўнасць баявой вучобы, — надзейны і хуткі інфармацыйны абмен. Таму 263 база хавання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі ва ўзгаданай праверцы задзейнічана па максімуме.

Большасць мабільных рамонтных комплексаў базы была аператыўна перадыслакавана ў месцы найбольшай канцэнтрацыі войск. Радыёмеханікі “лятучак” забяспечаны ўсім неабходным, каб некалькі тыдняў існаваць у аўтаномным рэжыме і праводзіць досыць складаны рамонт самых розных сістэм сувязі ў палявых умовах.

На самой базе тым часам ідзе выдача абсталявання і рыштунку задзейнічаным у праверцы часцям. У параўнанні са “спакойным” перыядам колькасць штосутачна адгружаемай маёмасці ўзрасла ў 4 разы, а арганізацыя гэтага працэсу наблізілася да баявога рэжыму. Па словах начальніка захавання 263 бхрусс падпалкоўніка Максіма Церашонка, ваеннаслужачыя і служачыя адносяцца да выканання рэзка ўзросшай колькасці абавязкаў бездакорна, з поўным разуменнем сваёй адказнасці за агульную справу.

Аднак і ў напружаны час тут не забываюцца пра супрацоўніцтва з мясцовым супольніцтвам. Напрыканцы мінулага года часць прыняла абавязацельства аказаць спонсарскую дапамогу спецшколе-інтэрнату ў набыцці мяккай мэблі. У аўторак, 26 студзеня, навучальная ўстанова атрымала ад ваенных сувязістаў абяцанае — камплект банкетак агульным коштам каля 900 рублёў. Неабходная сума была сабрана з добраахвотных ахвяраванняў.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем