Около 90 военнослужащих приняли присягу в Осиповичском гарнизоне

Около 90 военнослужащих приняли присягу в Осиповичском гарнизоне

Урачыста і запамінальна

Прызыўная кампанія гэтай вясной праходзіла ва ўмовах строгіх эпідэміялагічных забарон. Нетрадыцыйнай аказалася і “канчатковая кропка” — цырымонія прыняцця ваеннай прысягі папаўненнем.

Калі звычайна ў ваенным гарадку “Паўднёвы” ў Асіповічах двойчы на год бывае шматлюдна — тут адразу тры воінскія часці, — то на гэты раз цырымонія прайшла выключна для саміх навабранцаў. Матывы ўсім зразумелыя, таму асаблівых нараканняў у бацькоў гэта не выклікала. Праўда, некаторыя ўсё ж прыехалі да КПП, але на тэрыторыю гарадка не трапілі: не да-зволена. Каб кампенсаваць родным і сябрам адсутнасць у такі адказны момант каля плаца, ваеннаслужачыя арганізавалі анлайн-трансляцыі ў сацсетках і здымалі відэа, якое потым можна пераглядаць.

Цырымонія прыняцця прысягі прайшла як звычайна — святочна і запамінальна для навічкоў   51 гвардзейскай артылерыйскай, 336 рэактыўнай артылерыйскай і 465 ракетнай брыгад. Далучыліся да яе і ганаровыя госці, у тым ліку начальнік штаба ракетных войск і артылерыі Узброеных Сіл краіны палкоўнік Міхаіл Чыгілейчык. З прамовамі да навабранцаў звярнуліся першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч, старшыня райарганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў маёр у адстаўцы Юрый Корбан і ветэран 51 артдывізіі палкоўнік у адстаўцы Васіль Віктароўскі. На ратную службу байцоў блаславіў настаяцель Крыжа-Узвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў. Завяршылася ж цырымонія ўрачыстым маршам пад сцягамі ўсіх трох брыгад.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость