Несколько неожиданных фактов про Осиповичский военкомат

Несколько неожиданных фактов про Осиповичский военкомат

19 заяў аб прыёме ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і іншыя ВНУ, якія рыхтуюць афіцэрскія кадры для айчыннай арміі, пададзена ў ваенны камісарыят Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў па стане на 19 студзеня. Па словах ваеннага камісара падпалкоўніка Фёдара Шапавалава, галоўнае тут не эфектнае супадзенне са справаздачнай датай, а тое, што апошнім часам назіраецца адчувальнае ўзрастанне інтарэсу юнакоў прызыўнога ўзросту да атрымання прафесійнай ваеннай адукацыі. Званкоў ад жадаючых даведацца больш пра магчымасці паступлення ў профільныя навучальныя ўстановы так многа, што адказы на іх адымаюць у работнікаў РВК значную долю рабочага часу. Больш дэталёвую інфармацыю аб парадку прыёму ў Ваенную акадэмію глядзіце тут.

* * *

2 асіповіцкія хлопцы зараз праходзяць альтэрнатыўную службу. Гэта браты з сям’і, рэлігійныя перакананні якой не дазваляюць браць у рукі зброю. Малодшы накіраваўся на месца, дзе займаецца грамадска-карыснай працай з лістапада 2017 года. Яго два старэйшыя браты пайшлі на альтэрнатыўную службу ў пазамінулым годзе. Адзін яшчэ выконвае свой канстытуцыйны абавязак, а другі днямі вярнуўся дадому.

Вывучэнне мабілізацыйных рэсурсаў паказвае, што на працягу наступных 4-5 гадоў малаверагодна, што хтосьці з прызыўнікоў будзе мець абгрунтаванае права не служыць у арміі па рэлігійных матывах.

* * *

Пераход служачых Узброеных Сіл на кантрактную службу — справа даволі распаўсюджаная. Аднак для супрацоўніцы РВК вайсковая кар’ера пачалася вельмі незвычайна.

27 снежня мінулага года Надзея Савенка была прызвана на кантрактную службу ў званні радавога, а літаральна праз 3 тыдні заняла пасаду начальніка групы прызыву на ваенную службу. Узгаданыя абавязкі звычайна выконваюць афіцэры ў званні маёра, і перадача паўнамоцтваў такога ўзроўню адказнасці радавому — выпадак амаль неверагодны. Аднак Надзея працуе ў ваенкамаце ўжо больш 6 гадоў, па ўзроўні адукацыі і кампетэнцыі займаемай пасадзе адпавядае, таму ў атрыманні маёрскага звання для яе няма непераадольных перашкод. Паралельна з выкананнем сваіх службовых абавязкаў радавы Савенка зараз актыўна рыхтуецца да экзамену, пры паспяховай здачы якога стане лейтэнантам.

Зміцер КАЛЯДА.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем