На рабоце — маршы, дома — “АBBА”

Тое, за чым моладзь савецкай Беларусі ганялася як апантаная, — запісы Deep Purple ці Rolling Stones — Уладзімір Конанаў атрымліваў без усялякіх намаганняў. Чаму? Бо з 1972 па 1977 год жыў разам з бацькамі ў ваенным гарадку побач з нямецкім горадам Фогельзанг.

— Мы слухалі «T.Rex”, «10 СС”, «Smokie”, — успамінае падпалкоўнік запасу і ўдзельнік вайсковага аркестра 51-й змешанай артылерыйскай групы Уладзімір Мікалаевіч. — У 14 ці 15 гадоў стаў граць у школьным ансамблі.

ГДР. ABBAманія

Была побач і музычная школа, у якой Уладзімір правучыўся роўна год па класе акардэона. Потым у хлопца памяняўся настаўнік, і жаданне займацца адпала. Затое самастойна засвоіў гітару і фартэпіяна.

Тады ж пазнаёміўся з геніяльным прыкладам поп-музыкі — шведскай групай «ABBA”, — кажа ён. — Гэта і зараз адзін з любімых калектываў.

Савецкая Беларусь. «Паланэз”

Агульнаадукацыйную школу будучы кампазітар заканчваў ужо ў Асіповічах. Пасля выпускнога пайшоў працаваць на завод аўтаагрэгатаў і быў прыняты ў вакальна-інструментальны ансамбль раённага Дома культуры.

— У рэпертуары было багата армейскіх, дваровых і эстрадных песень, — адзначае ён. — Я прапанаваў граць штосьці з замежнага. На той момант ужо існавала практыка прагляду рэпертуару, але мы абыходзілі гэтую перашкоду проста: у графе «аўтар” пазначалі «невядомы”.

На танцы ў РДК людзі прыязджалі нават з Мінска. ВІА стаў удзельнічаць і ў конкурсах.

З тагачаснага складу ВІА «Паланэз” прафесійна музыкай і цяпер займаюцца ён, а таксама Сяргей Ашэйчык, Вольга Кавалёва і Юрый Еўдакімчык, якія музыку выкладаюць. Астатнія — Вячаслаў Карповіч, Пётр Тарвінен, Пётр Зосімаў, Уладзімір Далгакоў, Ігар Шакель, Уладзімір Кавалёў, Сяргей Матузаў — разышліся па іншых сферах.

Музычная бюракратыя

— Я вось думаю, ці туды паступіў, — усміхаецца Уладзімір Мікалаевіч. — Хацеў жа вучыцца ў мінскім Інстытуце культуры. І жаданне амаль споўнілася: камісія ўжо сказала «вы нам падыходзіце”, калі даведалася, што не маю сертыфіката музшколы. Прыйшлося забіраць дакументы. А потым аднакласнік так разрэкламаваў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, што вырашыў паступаць. Там і атрымаў азы музычнай пісьменнасці. Тры гады быў клавiшнiкам ВIА i адным з салiстаў хору курсантаў.

Сакампазітар — камп’ютар

Пісаць ваенна-патрыятычную музыку Уладзімір Мікалаевіч стаў позна — з 1999 года, калі служыў начальнікам клуба рэактыўнай брыгады ў Асіповічах. Першая песня была напісана на штогадовы тэлевізійны фестываль армейскай песні «Зорка”. І заняла трэцяе месца! Так і пайшло: што ні песня — то дыплом.

У аркестр вайсковай часці 12147 прыйшоў у 2007 годзе пасля звальнення з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у запас. Новы дырыжор Уладзімір Міхнавец прапанаваў пісаць для аркестра.

— Вучыўся пісаць партытуры, засвоіў спецыяльную камп’ютарную праграму, — дзеліцца ўражаннямі кампазітар. — Вельмі дапамагаюць старшына Дзмітрый Фядрушын і саліст ваеннага аркестра Андрэй Язвінскі. Цяжка і тое, што аркестр невялікі, а самі музыкі не заўжды могуць сыграць тое, што я напісаў. Таму пішу партыі пад чалавека.

Але Уладзімір Мікалаевіч не наракае на ўмовы і працягвае пісаць шэдэўры. Адзін з якіх — песня «Пад чыстым небам” на словы былога рэдактара «Асіповіцкага краю” Анатоля Тамашэўскага — 3 ліпеня прагучыць у сталіцы на ваенным парадзе ў гонар Дня Незалежнасці ў выкананні зводнага ваеннага аркестра мінскага гарнізона.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем