Количество, качество и ракеты

Количество, качество и ракеты

Некалькі гадоў назад 1562 тэхнічная ракетная база па ўласнай ініцыятыве ўзялася за распрацоўку тэхналогій рамонту вырабаў, якія трымае на захаванні. Неабходнасць таго наспела: на ўзбраенні айчыннай супрацьпаветранай абароны знаходзяцца сістэмы, распрацаваныя і выпушчаныя яшчэ ў савецкі час. Тэхніка звышнадзейная, але з цягам часу колькасць небаяздольных ракет паступова расла. Прадпрыемствы, якія іх выпусцілі, знаходзяцца ў іншых краінах, так што ініцыятыва ў стварэнні ўласнага рамонтнага цэнтра атрымала поўную падтрымку вышэйстаячага камандавання.

У 2018 годзе “рэанімацыйныя” напрацоўкі набылі афіцыйны статус: на базе было сфарміравана новае падраздзяленне — аддзел рэгламенту і рамонту зенітных кіруемых ракет. Былі палепшаны і ўмовы іх захавання: усе сховішчы атрымалі сістэму ацяплення, для чаго магутнасць кацельні часці давялося значна павялічыць. Стабільная тэмпература карысна для блокаў бартавой электронікі і вузлоў дакладнай механікі, з якіх у асноўным і складаецца кіруемая зенітная ракета.

Што ж тычыцца непасрэдна магчымасцей па рамонце, то яго тэхналогія цалкам адпрацавана для трох тыпаў баявой тэхнікі, а яшчэ адна набліжаецца да завяршэння.

Зразумела, пашырэнне поля дзейнасці базы патрабавала адпаведнага павелічэння персаналу — як ваеннаслужачых, так і служачых. У новы аддзел былі пераведзены найбольш вопытныя кадры, а вакансіі служачых заняты жыхарамі Лапіч, Жорнаўкі, Градзянкі. Такім чынам, сёння на базе створана амаль 50 рабочых месцаў.

Напэўна, не будзе лішнім  растлумачыць, чаму наша армія не збіраецца развітвацца з зенітнымі ракетамі, што выпушчаны як мінімум 30 гадоў назад.

Галоўная прычына — з завяршэннем халоднай вайны тэмпы распрацовак ваенных тэхналогій значна знізіліся і многія актуальныя для пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ўзоры складанай баявой тэхнікі ўсё яшчэ не страцілі сваёй эфектыўнасці. Тая ж ЗКР “Оса-АК”, якую на 1562 трб пачалі рамантаваць першай, застаецца на ўзбраенні 17 краін, у ліку якіх наш галоўны саюзнік — Расія.

Што цікава: калі ў 2017 годзе Іарданія вырашыла прадаць свае ракетныя комплексы, за імі выстраілася сапраўдная чарга — Польшча, Чэхія, Украіна і адна амерыканская кампанія, якая пажадала захаваць інкогніта.

Па меркаванні экспертаў у галіне ўзбраенняў, прычына інтарэсу — універсальнасць і даволі высокая дзейснасць савецкіх зенітна-ракетных комплексаў як сродку супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. А таксама — магчымасць мадэрнізацыі, якая значна пашырае іх баявы патэнцыял.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем