Каля 160 ваеннаслужачых прынялі прысягу ў Асіповіцкім гарнізоне

Каля 160 ваеннаслужачых прынялі прысягу ў Асіповіцкім гарнізоне

На вернасць Радзіме

Зноў сярэдзіна снежня — і зноў Асіповічы цалкам адчулі сябе сталіцай артылерыі. Падстава традыцыйная, урачыстая і ў пэўным родзе эксклюзіўная: далёка не ў кожным беларускім горадзе цырымонія прыняцця воінскай прысягі — звыклая па-дзея.

Суботняй раніцай у ваенны гарадок Паўднёвы, акрамя ваеннаслужачых 51 гвардзейскай артылерыйскай, 336 рэактыўнай артылерыйскай, 465 ракетнай брыгад і 1405 артылерыйскай базы боепрыпасаў, на ўрачыстасць прыйшлі бацькі, родныя і сябры навабранцаў.

Дакладна ў 10 гадзін начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір 51 гвардзейскай артбрыгады палкоўнік Аляксей Ратушны адрапартаваў начальніку штаба ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл краіны палкоўніку Міхаілу Чыгілейчыку аб гатоўнасці воінскіх часцей да прыняцця прысягі. Праз пару хвілін дзясяткі галасоў загучалі над плацам: “Я, грама-дзянін Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся…” Павіншаваць салдат з падзеяй завіталі старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, ганаровы салдат 336 рэабр генерал-лейтэнант у адстаўцы Iван Жураўлевіч, старшыня райарганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў маёр у адстаўцы Юрый Корбан. Думкі і пажаданні матуль з трыбуны выказала маці навабранца 336 рэабр мінчанка Аксана Бубнова. А настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў блаславіў ваеннаслужачых на добрую службу і ратныя подзвігі.

Прысягае на вернасць Радзіме Мацвей Жук, адзін з амаль 30 асіпаўчан, якія засталіся служыць у мясцовым гарнізоне

Цырымонія завершана. Пад гукі аркестра артылерысты і ракетчыкі прамаршыравалі па плацы. Хутка — першая звальніцельная і чаканая сустрэча з роднымі. А далей — насычаныя армейскія будні.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем