Дзень прызыўніка ў Асіповічах

8 ліпеня ў МПЦ «Равеснік” урачыста прайшоў Дзень прызыўніка. Сабраліся сюды юнакі, якія ў бліжэйшы час рушаць у нялёгкі, але важны шлях — шлях, які завецца АРМIЯЙ.

Навабранцы атрымалі віншаванні і словы падтрымкі ад ваеннага камісара падпалкоўніка Мікалая Гомана, старшынь раённых арганізацый Беларускага саюза афіцэраў падпалкоўніка запасу Міхаіла Слесарэнкі і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане маёра запасу Юрыя Корбана, начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Ларысы Волкавай. А сяржант Ягор Глазуноў, які зараз служыць у 51-й змешанай артылерыйскай групе, даў прызыўнікам карысныя парады аб тым, як хутчэй адаптавацца да вайсковага побыту.

Будучыя салдаты атрымалі павесткі і адмысловыя армейскія сувеніры — маленькія каляндарыкі на паўтара года…

Своеасаблівым падарункам для прысутных стаў канцэрт, які наладзілі самадзейныя асіповіцкія артысты: танцавальны калектыў «Апрель”, вакальная група «Кристалл”, спевакі Альберт Храмых, Вікторыя Пыжык, Сяргей Мурашкінцаў.

З якім жа настроем ідуць у армію сённяшнія прызыўнікі? Трэба прызнаць, што з розным. Аднак большасць усё ж пагаджаецца са словамі 19-гадовага навабранца Юрыя Кабылянца:

— Мне хочацца патрапіць у армію. Шмат існуе меркаванняў аб ёй. І добрых, і дрэнных. Але не баюся цяжкасцей, наадварот, лічу, што толькі пераадолеўшы свае слабасці, магу стаць паўнацэнным мужчынам.

Пастфактум.

Паралельна з прызывам ідзе і звальненне, і гэта дае магчымасць параўнаць, з якімі ўражаннямі асіповіцкія хлопцы пакідаюць тэрміновую службу.

Нікалай Сарагавец, сяржант 465-й ракетнай брыгады:

Здаецца, што зусім нядаўна мяне праводзілі ў армію. З самага пачатку імкнуўся выконваць абавязкі сумленна, і ўжо праз 3 месяцы атрымаў званне малодшага сяржанта, пачаў кіраваць аддзяленнем, у складзе якога тройка радавых…

Час ляціць хутка, і 19 ліпеня мая служба скончыцца. Але ведаю: тое, чаму навучылі ў арміі, не аднойчы спатрэбіцца ў жыцці. Моцная дружба, узаемавыручка — вось сакрэт поспеху! І гэтым дэвізам буду карыстацца заўсёды.

 

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем