Асіповіцкі край: вымпел трапіў у Цэль!

Асіповіцкі край: вымпел трапіў у Цэль!

Днямі ў рамках ужо традыцыйнай рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Служым Беларусі», што прайшла ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, урачыста віншавалі ваеннаслужачых-актывістаў пярвічных арганізацый БРСМ.

Чым гэта мерапрыемства цікава асіпаўчанам? На гэты раз пераходзячы вымпел пераможцы конкурсу на званне лепшай пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ва Узброеных Сілах быў уручаны «пярвічцы» 465 ракетнай брыгады, якая дыслацыруецца ў Асіповіцкім раёне.

Як адзначыў першы сакратар цэльскай суполкі Максім Гарлуковіч, па ініцыятыве мясцовых актывістаў у  465 рбр штомесяц выходзіць газета «Ракетчыкі», на старонках якой ёсць шмат цікавай інфармацыі, у тым ліку і пра дзейнасць «пярвічкі». Таксама маладыя салдаты, прапаршчыкі і афіцэры традыцыйна прымаюць удзел у ваенна-гістарычных рэканструкцыях падзей Вялікай Айчыннай. А яшчэ актыўна працуюць з падлеткамі, што стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, — выхаванцамі спартыўна-патрыятычнага лагера «Юнацтва», які штогод арганізуецца на базе брыгады.

Не засталіся цэльскія БРСМаўцы ўбаку і пры правядзенні рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»: наведалі сацыяльны прытулак, што знаходзіцца ў Ясені, з віншаваннямі для выхаванцаў. А зусім нядаўна актывісты арганізавалі святкаванне Масленіцы — вясёлае мерапрыемства правялі не толькі для вайскоўцаў, але і для ўсіх жыхароў Цэлі. Зразумела, гэта не поўны пералік падзей, у якіх удзельнічаюць маладыя ракетчыкі, — сумаваць не прыходзіцца.

гарлукович

Дарэчы, вайскоўцамі «пярвічкі» пастаянна вядзецца істотная работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні як ракетчыкаў, так і грамадзянскай моладзі. Яны на асабістым прыкладзе паказваюць, як трэба выконваць службовыя абавязкі, падтрымліваць дысцыпліну і баявую падрыхтоўку. Не абмінаюць клопатам маладыя людзі і ветэранаў — ім заўсёды аказваецца дапамога ў вырашэнні сацыяльна-бытавых пытанняў.

Сёння «пярвічка» аб’ядноўвае 84 ваеннаслужачых з ліку салдат,    сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў ва ўзросце да 31 года, — расказвае Максім Гарлуковіч. — Але, зразумела, пастаянна вядзецца работа па далучэнні да суполкі новых БРСМаўцаў. Канечне, часцей за ўсё хлопцы прыходзяць служыць ужо маючы членскі білет, але часам і мы выдаём такі дакумент. Напрыклад, зусім нядаўна адзін з салдат вырашыў атрымаць адукацыю, каб стаць афіцэрам, а з гэтай нагоды ўступіў і ў маладзёжны саюз. Цікавы і той факт, што на працягу апошніх некалькіх гадоў колькасць ваеннаслужачых-членаў БРСМ павялічылася, а колькасць дысцыплінарных парушэнняў, наадварот, стала амаль нулявой. Увогуле, большасці ракетчыкаў падабаецца, што ў іх ёсць магчымасць удзельнічаць у розных мерапрыемствах, выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, праяўляць свае таленты.

Што ж тычыцца далейшых планаў, скажу адно: зараз мы атрымалі пераходзячы вымпел, таму прыкладзём усе намаганні, каб як мага больш працяглы час нікому яго не аддаваць!

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость