Асіповіцкая 336 рэабр рыхтуецца да святочнага параду ў Мінску

Асіповіцкая 336 рэабр рыхтуецца да святочнага параду ў Мінску

У лютаўскім выпуску “Прысягі” паведамлялася аб адпраўцы групы ваеннаслужачых і баявой тэхнікі 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады ў Мінск, дзе асіповіцкія ракетчыкі павінны рыхтавацца да параду, які пройдзе 9 Мая. Як жа ідзе гэтая падрыхтоўка?

Па словах падпалкоўніка Уладзіміра Пацоўскага, які ўзначальвае накіраванае ў сталіцу падраздзяленне-“каробку”, адразу пасля прыбыцця ў месца часовай дыслакацыі на пускавых устаноўках “Смерч” было праведзена пазачарговае тэх-абслугоўванне, падчас якога адбылася замена ўсіх спецвадкасцей. Аб’ём апошніх уражвае: у кожнай машыне каля 300 літраў маторнага, трансмісійнага і іншых відаў масла.

Два тыдні назад экіпажы баявых машын прыступілі да трэніровак. Яны ідуць па аўторках, серадах і чацвяргах на ваенным аэрадроме “Ліпкі”, дзе пабудаваны дакладны “макет” часткі горада, па якім запланавана перасоўванне тэхнікі падчас свята. Рэжым падрыхтоўкі вельмі напружаны: адпрацоўка элементаў сінхроннага руху цяжкай тэхнікі пачынаецца з 4 гадзін раніцы, а адбой у 22 гадзіны. Чаго хаваць: за дзень усе так стамляюцца, што засынаюць імгненна…

У тыя дні, калі трэніровак няма, “Смерчы” вяртаюцца ў ваенны гарадок 120-й асобнай механізаванай брыгады — зноў жа для тэхнічнага абслугоўвання. Павышаны кантроль за станам установак тлумачыцца складанымі ўмовамі эксплуатацыі: у сухое надвор’е рух мноства цяжкіх машын утварае над аэрадромам шчыльныя воблакі пылу, у якіх механізмы пускавых працуюць з павышаным расходам мотарэсурсу. Увага да “здароўя” пускавых установак мае плён: ніводная трэніроўка не была сарвана па тэхнічных прычынах.

Нельга казаць, што ўсё падчас заняткаў атрымліваецца выдатна, але ж часу на падрыхтоўку адведзена дастаткова, і сумнявацца ў паспяховасці асваення аднаго з найбольш складаных відаў ваджэння няма ні ў камандзіраў, ні ў іх падначаленых. Кожны выдатна разумее, што парад Перамогі — вельмі важнае для беларускай дзяржавы мерапрыемства.

Высокая матывацыя дае сілы кожнаму вытрымліваць напружаны тэмп трэніровак, і ўсё ж некаторыя з ваенна-служачых укладваюць у агульную справу больш, чым ад іх патрабуецца. Сярод гэтых сапраўдных мужчын і выдатных салдат трэба ўзгадаць старшага механіка каробкі маёра Андрэя Цвірко, начальніка разліку пускавой устаноўкі лейтэнанта Рамана Мішыева, старшага прапаршчыка Андрэя Ліпскага, намесніка начальніка разліку малодшага сяржанта Аляксандра Дзяцела. Між іншым, апошні — адзіны з асіпаўчан, ваенна-служачых тэрміновай службы 336-й рэабр, якому аказаны гонар стаць удзельнікам парада ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость