Асіповіцкі ваенкамат паведамляе

На мінулым тыдні Асіповіцкі райваенкамат стаў «эпіцэнтрам” правядзення адразу двух важных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне якасці ваеннага кіравання.

23-25 снежня прайшлі заняткі па баявой гатоўнасці і выкананні мерапрыемстваў мабілізацыі людскіх і транспартных рэсурсаў. У іх ходзе група ўпраўлення пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама Васіля Пятроўскага, у склад якой увайшлі прадстаўнікі пракуратуры, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, РАУС, райвузла электрасувязі, адпрацоўвала дзеянні па ўводных, якія мадэліравалі розныя варыянты змянення сацыяльнапалітычнага становішча на тэрыторыі раёна. У занятках былі задзейнічаны практычна ўсе сельвыканкамы і шэраг арганізацый.

24 чысла сумесна з райвыканкамам праводзілася трэніроўка адміністрацыі групы ўпраўлення фарміраваннем тэрытарыяльных войск. Асноўнай задачай яе стала адпрацоўка шэрагу пытанняў па ўдакладненні планіруючых дакументаў і прадастаўленні справаздач у аблвыканкам і аблваенкамат. Да ўдзелу ў ёй былі задзейнічаны афіцэры запасу, якімі плануецца даўкамплектоўваць тэрытарыяльныя войскі: падпалкоўнік Уладзімір Грунтоў, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Кароль і другія.

Па меркаванні старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча, які падводзіў вынікі трэніроўкі, пастаўленыя задачы па ўдасканаленні тэрытарыяльнай абароны Асіповіччыны былі выкананы паспяхова.

* * *

З 1 лютага пачынаецца прыпіска грамадзян 1997 года нараджэння. Па папярэдняй інфармацыі колькасць прыпіснікоў — юнакоў ва ўзросце 16 гадоў, складае каля 300 чалавек. Гэта прыкладна столькі ж, колькі ў мінулым годзе.

Як вядома, наша краіна перажыла дэмаграфічны крызіс напрыканцы 90-х гадоў, таму зараз ваенныя камісарыяты часам сустракаюць пэўныя цяжкасці ў адборы неабходнай колькасці прызыўнікоў. Аднак на Асіповіччыне колішняе падзенне нараджальнасці не дасягнула ўзроўню, які б аказваў адчувальны ўплыў на мерапрыемствы прыпіскі і прызыву.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем