Хроніка трох ракетных стартаў

«14-15 лютага падчас тактыка-спецыяльнага вучэння асабовы склад 308-га асобнага ракетнага дывізіёна 465-й ракетнай брыгады правёў баявыя пускі тактычным ракетным комплексам «Точка”…

Адной з асаблівасцей праводзімага вучэння стала комплекс-ная адпрацоўка пытанняў баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войск і артылерыі. Мэтай вучэнняў з’яўляліся ўдасканаленне палявой вывучкі асабовага складу пры дзеяннях у разнастайных умовах баявой абстаноўкі, павышэнне ўзроўню практычных навыкаў ваеннаслужачых.

Асабовы склад падраздзяленняў ракетных войск і артылерыі пастаўленыя задачы выканаў, канчатковыя вынікі вучэнняў будуць падведзены пасля грунтоўнага аналізу”.

З прэс-рэлізу Міністэрства абароны аб завяршэнні вучэнняў, якія праходзілі з 2 па 15 лютага.

Не будзе перабольшваннем лічыць, што менавіта баявыя пускі, праведзеныя цэльскімі ракетчыкамі, былі кульмінацыяй той важнай ваеннай «гульні”. І з гэтай нагоды паспрабуем рэканструяваць галоўныя падзеі, якія адбываліся ў месцы іх размяшчэння на ўмоўным полі бою, што разгарнулася на крайнім поўдні нашай краіны.

2-5 лютага

Дывізіён ракетчыкаў атрымаў загад размясціцца ў Лельчыцкім раёне каля вёскі Ударнае. Каманда, якая павінна была правесці падрыхтоўку да размяшчэння асноўнай масы ваеннаслужачых, выехала сюды напярэдадні, аднак з-за высокіх маразоў першыя два дні амаль цалкам давялося займацца стварэннем умоў для нармальнага абслугоўвання тэхнікі і адпачынку людзей. Кіраваў добраўпарадкаваннем лагера намеснік камандзіра брыгады падпалкоўнік Сяргей Чарнамораў. Ён арганізаваў работу так добра, што выпадкаў абмаражэнняў, пераахаладжэння, абпальванняў, траўм за ўвесь перыяд знаходжання ракетчыкаў у палявых умовах не было. Такім чынам разгорнуты паблізу 432-гі ваенны шпіталь атрымаў магчымасць засяродзіць увагу на правядзенні дыспансернага агляду жыхароў акаляючых вёсак.

Прынамсі, мясцовае насельніцтва, якому дагэтуль не даводзілася сустракацца з вайсковымі часцямі (у Лельчыцкім раёне іх няма), вельмі цёпла сустрэла цэльскіх ракетчыкаў і імкнулася ім усяляк садзейнічаць. Так, вяскоўцы правялі для сваіх гасцей шыкоўны канцэрт самадзейнасці, дапамагалі ў распілоўванні дроў.

6-13 лютага

Раніцай 6 чысла перад асабовым складам дывізіёна яго камандзірам маёрам Сяргеям Захаравым быў зачытаны баявы загад, пасля чаго пачалася напружаная падрыхтоўка да перадыслакацыі стартавых батарэй у раён прызначэння.

Трэба адзначыць, што тэхніка дывізіёна падчас вучэнняў працавала без праблем: лёгка запускалася ў самыя жорсткія маразы і не патрабавала ніякага рамонту, за што асаблівы дзякуй службе, якую ўзначальвае намеснік камбрыга па ўзбраенні маёр Сяргей Кокіца.

Пускавыя ўстаноўкі занялі стартавыя пазіцыі 12 чысла, а ў дзень пуску на іх была праведзена перагрузка ракет з транспартна-зараджаючых машын. Перад гэтай аперацыяй ракеты асвяціў мясцовы праваслаўны святар а. Мяфодзій, што адчувальна ўзняло баявы дух прысутных байцоў і каман-дзіраў.

14-16 лютага

У першы дзень разлікам лейтэнанта Андрэя Саваня была запушчана адна ракета, якая знішчыла вызначаную мішэнь на адлегласці 60 кіламетраў. Назаўтра адбыліся ўжо два пускі, пагля-дзець на якія прыбылі міністр абароны Юрый Жадобін, начальнік ракетных войск і артылерыі Алег Зямскоў і шэраг іншых военачальнікаў вышэйшых рангаў.

Абедзве ракеты — іх запускалі разлікі, якімі камандавалі старшы лейтэнант Дзмітрый Мікянец і лейтэнант Аляксандр Барысевіч — таксама патрапілі ў цэль. За ўдалыя пускі ракетчыкі атрымалі цалкам заслужаную ацэнку «выдатна”.

16 чысла, калі вучэнні ўжо скончыліся, асабовы склад 308-га ард прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу ў вёсцы Ударнае і ўроках мужнасці, якія праводзіліся ў школах Лельчыцкага раёна. Ракетчыкам, натуральна, было што расказаць і паказаць: падчас вучэнняў ідэолагі 465-й ракетнай брыгады знялі фільм, які адлюстроўвае ўсе рэаліі вучэнняў і, зразумела, іх зорную хвіліну — групавы ракетны пуск.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость