Вайсковая «музыкалка» №43

…З Асіповічаў выехаў аўтобус, напоўнены
дзецьмі, паветранымі шарыкамі і вайскоўцамі. Стракатая дэлегацыя накіравалася ў
мінскі клуб “Ракетчык”, каб на другім туры штогадовага конкурсу вайсковых
аркестраў памерацца сіламі з 15 канкурэнтамі з усёй краіны.

Па словах дырыжора вайсковага аркестра 51-й
змешанай артылерыйскай групы Уладзіміра Міхнаўца, два гады таму выйсці ў другі
тур нават і не спадзяваліся. Але ўжо летась сталі першымі ў рэспубліцы па
праграме плац-канцэрта, а сёлета — другімі па канцэртнай праграме, саступіўшы
толькі аркестру Заслонава. І гэта пры ўсім тым, што да конкурсу рыхтаваліся ў
аператыўным рэжыме: Уладзіміра Уладзімі-равіча восенню адправілі на трохмесячныя
афіцэрскія курсы, таму паўнацэнныя рэпетыцыі пачаліся ўсяго 4 месяцы таму.
Насыціць жа досыць кансерватыўнае па форме выступленне духавога ар- кестра
элементамі шоу дапамаглі харэограф клуба чыгуначнікаў Ганна Комлік, музычная
школа № 1 і харэо-граф Марыя Шабуневіч.

— Якія творы выконвалі на конкурсе?

— Абавязковым для ўсіх быў вальс з оперы
“Мядзведзь” Сяргея Картэса, — гаворыць Міхнавец. — У адвольную праграму ўвайшлі
“Пад чыстым небам” і “На прагулцы” нашага ўласнага кампазітара — Уладзіміра
Конанава.

— Хто з аўтараў больш даспадобы і адкуль бераце
музычны матэрыял?

— Спецыфіка вайсковага духавога аркестра ў тым,
што яго склад пастаянна мяняецца. Ёсць невялікае ядро пастаянных і сыграных
музыкаў, аднак тое, што можа дазво-ліць сабе аркестр Брэсцкай камендатуры з 37
чалавек, нам і не сніцца. Вельмі пашанцавала, што ў часці служыць Уладзімір
Конанаў, які піша творы канкрэтна пад састаў, які маецца ў наяўнасці. Яшчэ
выконваем Чарнецкага, Лядава, Картэса, а на Шас-таковіча і не замахваемся.
Дзякуючы саксафаністу і кларнетысту, якія прыйшлі на службу, ужо адчувальна
пашыраем рэпертуар. А ўвогуле знайсці музыкантаў цяжка: адны не трапляюць у
армію па здароўі, другія паступаюць вучыцца… Зараз тры салдаты-музыкі
захацелі перайсці “на кантракт”, і гэта значна спрашчае будучыню аркест-ра.

Музычны матэрыял “дастаём” па-рознаму: нешта
дасылае па інтэрнэце мой таварыш Вадзім Шынкевіч, які зараз жыве ў Францыі,
нешта атрымоўваем на зборах ваенных дырыжораў.

— Хто дапамагае вучыць салдат духавой навуцы?

— Спраўляемся сваімі сіламі. Каб дасягнуць
поспеху, патрабуюцца тры кампаненты: талент, крыху жадання і “бразільская”
сістэма*. Наш былы дырыжор Рыгор Жэбіт з “нуля” выхоўваў спецыялістаў. Але
музычная школа, калі да нас патрапляе музыка з “пустымі рукамі”, дапамагае
інвентаром. А так усе аркестранты граюць на ўласных інструментах, бо тыя, што
ёсць у часці, проста “металалом”, 1956-1965 гадоў выпуску. Аркестр стаіць у
адпаведнай музычнай чарзе, згодна з якой павінен атрымаць інвентар у будучым
годзе. Але ці атрымаем яго — пытанне…

Нягледзячы на цяжкасці, Уладзімір Уладзіміравіч
ужо будуе планы на конкурс 2012 года і спадзяецца на першае месца. Мяркуем,
небеспадстаўна: твор “Пад чыстым небам” У.Конанава прагучыць у Мінску ўжо 3
ліпеня на ваенным парадзе з нагоды Дня Незалежнасці ў выкананні вялікага
зводнага аркестра.

Ганна Фарыдовіч.

*
“Бразільская” сістэма працуе па прынцыпе “хочаш, не хочаш — трэба”. Радзіма
сказала “трэба” — калі ласка, выконвай.

 

Последние новости

Общество

Вальщики Осиповичского района – лучшие!

26 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: следует привлечь торговые сети для обслуживания населения в небольших деревнях

26 августа 2025
Читать новость
Власть

Техника, продовольствие, строительство. Лукашенко назвал направления сотрудничества с Вологодской областью

26 августа 2025
Читать новость
Общество

23 жніўня ў вёсцы Вялікая Грава, аграгарадках Каменічы, Карытнае, Пратасевічы і Забалацце прайшлі святочныя мерапрыемствы

26 августа 2025
Читать новость
Общество

На минувшей неделе в рамках рабочей поездки в Осиповичский район состоялись очень результативные информационные встречи Олега Дьяченко с представителями ряда трудовых коллективов

26 августа 2025
Читать новость
Образование

К новому учебному году готовы. 22 августа состоялось заседание Осиповичского районного исполнительного комитета под руководством Андрея Дубинчика

26 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем