Ваенная тэхніка Асіповіцкі “Пірс”

Нават самая дасканалая ваенная тэхніка з цягам часу маральна
старэе. Нічога не зробіш, распрацоўка больш дасканалай
зброі і абсталявання вя-дзецца пастаянна, і ўсе эканамічна развітыя краіны імкнуцца
не заставацца ў баку ад магістральнага шляху развіцця ваенных тэхналогій.

Для Узброеных Сіл Рэспублікі
Беларусь найбольш прымальным шляхам тэхналагічнага прагрэсу з’яўляецца
мадэрнізацыя ўжо прынятых на ўзбраенне ўзораў і сістэм. На тое ёсць як мінімум
дзве слушныя прычыны. Па-першае, гэта намнога танней, чым укараненне цалкам
новых распрацовак. Па-другое — патэнцыял многіх узораў тэхнікі, створанай
савецкім ваенна-прамысловым комплексам, быў для свайго часу настолькі высокім,
што магчымасці для ўдасканальвання яе асноўных эксплуатацыйных характарыстык
усё яшчэ застаюцца нявычарпанымі.

…Адной з найбольш важных
задач, якія стаяць сёння перад 263-й базай захавання, рамонту і ўтылізацыі
сродкаў сувязі, з’яўляецца пераўтварэнне кароткахвалевай радыёстанцыі сярэдняй
магутнасці Р-140 у шматфункцыянальны комплекс сувязі «Пірс”.

Каб недасведчанаму чытачу
было прасцей зразумець, што гэта азначае, ужывём дасціпную аналогію. Такая
мадэрнізацыя прыблізна тое самае, як пераўтварэнне звычайнага тэлефона-аўтамата
ў смартфон вышэйшай цэнавай катэгорыі. Зразумела, паралель дастаткова ўмоўная,
таму што ў свой час — напрыканцы 60-х гадоў — Р-140 была сапраўдным цудам
тэхнікі.

Аб тым, як персанал базы
здзяйсняе якасны скачок у сістэме ваеннай сувязі, расказвае камандзір часці
палкоўнік Сяргей Капытоўскі:

— Для пачатку трэба ўзгадаць,
што сучасная армія не можа абыходзіцца без хуткага інфармацыйнага абмену. У той
час, калі на ўзбраенне прымалася Р-140, ад яе па-трабавалася, па сутнасці,
толькі забяспечваць устойлівыя прыём і перадачу чалавечай мовы праз мікрафон
альбо кодавых сігналаў азбукай Морзэ. Пасля мадэрнізацыі станцыя атрымала
магчымасць перадаваць інфармацыйныя патокі такіх аб’ёмаў, што некалькі «Пірсаў”
утвараюць своеасаблівы эфірны інтэрнэт. Адзінае абмежаванне — адносна нізкая
хуткасць перадачы дадзеных, якая з’яўляецца «платай” за дальнасць і
перашкодаўстойлівасць сувязі. Тым не менш, яе дастаткова, каб у рэжыме
рэальнага часу перадаваць фотаздымкі і адлюстраванні тапаграфічных карт. Да
таго ж, «Пірс” у баявых умовах можа кіравацца дыстанцыйна. Ён размяшчаецца на
адлегласці да 500 метраў ад каманднага пункта, што істотна зніжае верагоднасць
выяўлення месца размяшчэння апошняга варожай радыёразведкай.

— Наколькі цяжка нараджаўся
«Пірс”?

— Заданні на распрацоўку
ўзораў мадэрнізаваных радыёстанцый атрымала не толькі наша база, так што
працаваць давялося ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з адной буйной прыватнай
фірмай з Мінска. І тое, што менавіта наш варыянт быў прызнаны Міністэрствам
абароны найбольш удалым, даказвае ўзровень кампетэнтнасці асіповіцкіх
сувязістаў, іх уменне паспяхова вырашаць складаныя інжынерна-тэхнічныя задачы.

Першыя «Пірсы” прымалі ўдзел
у беларуска-расійскіх вучэннях «Захад-2009” і «Шчыт Саюза-2011”. У апошніх яны
павінны былі забяспечваць сувязь паміж палігонамі, дзе вяліся «баявыя дзеянні”,
і органамі ваеннага кіравання на тэрыторыі Ра-сійскай Федэрацыі. На адлегласці
каля 3.000 км радыёсувязь працавала бездакорна, нягледзячы на актыўнае
супрацьдзеянне сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, якія былі масава задзейнічаны
беларускімі і расійскімі вайскоўцамі.

Істотных недахопаў такі
жорсткі экзамен не выявіў, аднак пэўныя «вузкія месцы” знайшліся. Але на тое і
палявыя выпрабаванні, каб па-збавіць новую тэхніку ад «дзіцячых хвароб”. Усе
дапрацоўкі павінны быць зроблены да 1 мая — даты, калі «Пірс” будзе афіцыйна
прыняты на ўзбраенне нашай арміі.

— Не сакрэт, што асноўныя
блокі, з якіх кампануецца «Пірс”, закупляюцца ў Расійскай Федэрацыі. Таму
цікава, што складаней — выпуск радыёабсталявання ці яго адаптацыя пад вырашэнне
канкрэтных задач?

— Расходы на набыццё новага
абсталявання, неабходнага для мадэрнізацыі гэтай радыёстанцыі, складаюць усяго
30-35 працэнтаў ад сукупнага кошту гатовага комплексу. Усё астатняе — аплата
выдаткаў працы на яго мантаж і наладку. Так што мяркуйце самі…

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем