Справы ваенна-камунальныя

У кампетэнцыю
Асіповіцкага філіяла эксплуатацыйнага ўчастка Бабруйскага эксплуатацыйнага
ўпраўлення Узброеных Сіл уваходзіць падтрыманне на належным узроўні бытавых і
санітарных умоў у часцях Асіповіцкага і Пухавіцкага гарнізонаў.
Жыццезабеспячэнне размешчаных там пабудоў — справа клапотная, але ваенныя
камунальнікі спраўляюцца з усімі пастаўленымі задачамі паспяхова.

Аб найбольш
істотных момантах у рабоце эксплуатацыйнага ўчастка — гаворка з яго начальнікам
Георгіем Грышановічам:

— Асноўныя
намаганні наша арганізацыя накіроўвала на правядзенне капітальнага рамонту
гарадка 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы. Менавіта гэты
аб’ект сёлета быў азначаны галоўным прыярытэтам у праграме “Ваенны гарадок” —
маштабным плане рэканструкцыі месцаў пастаяннай дыслакацыі вайсковых часцей.

Аднак і
Асіповіцкі гарнізон не заставаўся без нагляду — запланаваныя работы па
падтрыманнні ў належным стане жылых, вучэбных карпусоў, будынкаў іншага
прызначэння былі праведзены своечасова і на дастаткова якасным узроўні.

Была заменена
сістэма ацяплення ў казарме на палігоне “Асіповіцкі”, адрамантавана ізаляцыя на
цеплатрасах ваеннага гарадка ў Лапічах. Увогуле, стан камунікацый дастаткова
добры, так што пашпарты гатоўнасці ўсе нашы аб’екты атрымалі яшчэ ў ліпені.

Таксама
своечасова “ўключыліся” ў ацяпляльны сезон: запас паліва, як тое і
прадугледжана, створаны на 4 месяцы і без затрымак папаўняецца.

— Адзін з
галоўных прыярытэтаў айчыннай камунальнай гаспадаркі — энергазберажэнне…

— Працуем і ў
гэтым накірунку. Устаноўлены ўзровень эканоміі энергарэсурсаў — 6% — дасягнуты.
Паступова мяняем вокны ў казармах — устанаўліваем замест драўляных рам сучасныя
шклопакеты. Цалкам завершана такая рэканструкцыя ў казармах ваенных гарадкоў
Цэль і Ла-пічы, часткова — у Асіповіцкім ваенным гарадку.

Распрацавана
праектна-каштарысная дакументацыя на замену катлоў у кацельнях палігона
“Асіповіцкі” і ў Лапічах. Новае абсталяванне, якое будзе працаваць на мясцовых
відах паліва, плануем набыць і зманціраваць на працягу наступнага года.

— У раённых
камунальных службаў сёння існуе адчувальны недахоп персаналу. Наколькі
актуальная кадравая праблема для вашай арганізацыі?

— Свабодных
вакансій у нас няма. Калектыў склаўся дастаткова даўно, так што сёння ў ім
працуюць выключна вопытныя спецыялісты, маючыя вялікі стаж работы. Гэта важная
акалічнасць: за выслугу гадоў яны як служачыя Узброеных Сіл атрымліваюць да
заробкаў 35% надбаўкі, так што жадання шукаць лепшае месца работы ў іх не
ўзнікае.

— Наколькі
цесна Асіповіцкі эксплуатацыйны ўчастак супрацоўнічае з іншымі “профільнымі”
мясцовымі прадпрыемствамі?

— Вайсковыя
часці атрымліваюць з раённых сетак ваду, часткова — цяпло, падключаны да
агульных сістэм каналізацыі, так што агульных інтарэсаў у камунальнікаў хапае.
Спецыялісты УКП ЖКГ і ДУКВП “Водаканал” прымаюць удзел у выпрабаваннях
трубаправодаў, таксама разам імкнемся вырашаць узнікаючыя праблемы.

Яшчэ адзін
аспект супрацоўніцтва — прыцягненне цывільных арганізацый да выканання
падрадных работ па праграме “Ваенны гарадок”. Значная частка будынкаў на
тэрыторыі ваенных гарадкоў эксплуатуецца без істотнай мадэрнізацыі яшчэ з 30-х
гадоў мінулага стагоддзя, таму для давядзення іх да сучасных стандартаў зручнасці,
бяспекі і добраўпарадкавання патрабуецца вельмі працаёмкая рэканструкцыя. Сёння
мы маем дамовы з “Дзяржрэзервам” і ДРБУ-199, якія працуюць у Мар’інай Горцы. У
наступным годзе пачнецца рэканструкцыя казармы ў ваенным гарадку Цэль, так што,
спадзяюся, узаемавыгаднае партнёрства будзе пашырацца.

Гутарыў Дзмітрый САЎРЫЦКI.

 

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость