Прысяга… №13

12 лютага ў часцях Узброеных Сіл Рэспублікі
Беларусь навабранцы восеньскага прызыву прымалі воінскую Прысягу. Аб тым, як
праходзіў урачысты рытуал у часцях Асіповіцкага гарнізона, паведамляюць нашы
карэспандэнты.

“Я ганаруся сваім родам войск!” —

менавіта такімі словамі скончыў зварот да
асабовага складу 51 змешанай артылерыйскай
групы і 336 рэактыўнай артылерыйскай
брыгады начальнік ракетных войск і артылерыі УС РБ Алег Зямскоў.

Высока ацаніўшы ўзровень баявой падрыхтоўкі
абедзвюх часцей, генерал-маёр Зямскоў пажадаў прыняўшым Прысягу салдатам браць
ва ўсім прыклад са сваіх больш вопытных саслужыўцаў і воінаў запасу,
намаганнямі якіх ракетныя войскі і артылерыя набылі рэпутацыю аднаго з элітных
родаў войск беларускай арміі.

Начальнік РВіА адзначыў групу ваеннаслужачых
рэактыўнай артылерый-скай брыгады, якія адлічыліся падчас студзеньскіх
тактычных вучэнняў у Івацэвіцкім раёне. Заслугі падпалкоўнікаў Уладзіміра
Мельніка і Сяргея Александрова, капітана Алега Бароўскага, лейтэнанта
Аляксандра Далговіча, старшага лейтэнанта Дзмітрыя Кабановіча заахвочаны
Граматамі Міністэрства абароны, адзінаццаці ваеннаслужачым часці аб’яўлена
ўдзячнасць.

Дзмітрый
САЎРЫЦКІ.

Паспяховай вам службы, ракетчыкі!

У адпаведнасці з ваенным статутам дзень
прыняцця Прысягі лічыцца святочным.

І гэта сапраўды свята — для часці ў цэлым і для
маладых ваеннаслужачых, якія, змацоўваючы сваім подпісам тэкст воінскай клятвы,
прымаюць на сябе адказнасць за, бадай, самую сур’ёзную ў сваім жыцці справу —
абарону сваёй Ра-дзімы. У тэксце Прысягі гэты абавязак гучыць хвалююча і
велічна: “Клянуся мужна і самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную
цэласнасць і канстытуцыйны строй Рэспублікі Беларусь”.

За гады існавання 465 ракетнай брыгады ў яе
складзе дастойна адслужылі сотні асіповіцкіх хлопцаў. Сённяшнія нашы
землякі-навабранцы — радавыя Дзмітрый Кавалёнак, Аляксандр Якубоўскі, браты
Яўген і Данііл Салановічы, Аляксандр Гарачаў, Вячаслаў Смольскі і Яўген
Матусевіч — з першых дзён службы прадэманстравалі высокі ўзровень
маральна-дзелавых якасцей, і большасць з іх была адабрана для праходжання
падрыхтоўкі па адказных вайсковых спецыяльнасцях у Барысаўскім вучэбным цэнтры.

Рыгор
МАРКУШЫН.

Настрой і святочны, і дзелавы

Практычна ўсе ваенна-служачыя, якія прымалі
Пры-сягу ў 36 дарожна-маставой брыгадзе, належалі да старшых прызыўных
узростаў, а гэта азначае, што прыйшлі яны ў армію ўжо маючы пэўны жыццёвы вопыт
і высокую асобасную матывацыю да службы. Амаль усе навабранцы падчас выканання
грамадзянскага абавязку збіраюцца найлепшым чынам удасканаліць сваё майстэрства
па ўжо асвоенай да прызыву прафесіі.

Няцяжка зразумець, што калі кожны воін жадае
выконваць свой службовы абавязак з максімальнай аддачай, часць, як адзінае цэлае,
заўсёды здолее справіцца з самымі складанымі задачамі баявой вучобы.

Прымаўшае Прысягу маладое папаўненне павіншаваў
ветэран Вялікай Айчыннай вайны маёр у адстаўцы Іван Тамільцаў — былы снайпер,
які падчас Курскай бітвы перамог аднаго з адборных нямецкіх стралкоў. У той
жорсткай дуэлі немец загінуў, а наш баец быў цяжка паранены. За гэты смяротны
паядынак сяржант Тамільцаў атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі…

Незвычайны сюрпрыз чакаў блізкіх салдат, якія
прыехалі ў гэты дзень да воінаў-дарожнікаў. Па заканчэнні ўрачыстага рытуалу ім
быў паказаны відэафільм пра тое, як навабранцы правялі першыя тры тыдні на
армейскай службе.

Таццяна
ГАНЧАРОНАК.

 

Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем