Мост да энергетычнай бяспекі №95

Дзень аўтамабіліста і дарожніка ў 36-й
дарожна-маставой брыгадзе сустрэлі дастойна: каля 100 ваеннаслужачых і служачых
часці атрымалі розныя заахвочванні, а 12 — нагрудныя знакі «За выдатнасць у
службе транспартных войск» II ступені. Гонар, безумоўна, па працы, прычым працы
для вайскоўцаў не зусім звычайнай. Дарожнікі — бадай, адзіны род войскаў, які
сваёй баявой вучобай прыносіць вялікую карысць народнай гаспадарцы. І не
выключана, што дзякуючы сёлетнім намаганням 36-й дмбр, Беларусь у хуткім часе
істотна ўмацуе ўласную энергетычную бяспеку!

11 кастрычніка ў Рэчыцкім раёне завяршыліся
работы па ўзвядзенні вялікага аўтадарожнага разборнага моста праз раку Сведзь.
Падзея незвычайная па некалькіх прычынах. Па-першае, мост такога тыпу на
тэрыторыі нашай краіны апошні раз узводзіўся ў 1974 годзе. Па-другое, яго будаўніцтва
стала ўкладам Узброеных Сіл у дзяржаўную праграму імпартазамяшчэння. I,
нарэшце, па-трэцяе — мост будаваўся для патрэб Белдзяржканцэрна па нафце і
хіміі, які збіраецца весці бурэнне новых свідравін у раёне, дзе павінны
залягаць значныя запасы нафты.

Чаму нафтаздабытчыкі звярнуліся за дапамогай
менавіта да ваенных дарожнікаў? Набыццё неабходных металаканструкцый за мяжой
каштавала б на некалькі мільярдаў рублёў даражэй…

Гаворыць намеснік камандзіра брыгады па
ідэалагічнай рабоце Максім Грак:

— Узвядзенне металічнага моста, які мае даўжыню
61 і шырыню 7 метраў і разлічанага на перавозку грузаў вагой да 90 тон, —
задача няпростая сама па сабе, а з улікам спецыфічных патрабаванняў заказчыка —
замацаваць яго на стацыянарных бетонных сваях — увогуле ўнікальная. Было
задзейнічана некалькі воінскіх часцей. Наша брыгада атрымала загад узвесці
маналітныя насадкі апор і зманціраваць пралётныя збудаванні моста. Для
падначаленых галоўнага інжынера часці падпалкоўніка Аляксандра Бабчонка, які
ўзначаліў адкамандзіраванае на Сведзь падраздзяленне, гэта была добрая вучоба:
удзел у будоўлі моста ў планах падрыхтоўкі асабовага саставу значыўся як
тактыка-спецыяльнае вучэнне. Дарэчы, атрыманы брыгадай вопыт аператыўна
перадаваўся афіцэрам-маставікам іншых дарожных часцей, для якіх на будаўнічай
пляцоўцы праводзіліся вучэбныя зборы.

 150-тонная жалезная канструкцыя першапачаткова
збіралася на беразе, а потым з дапамогай электрычнай лябёдкі перацягвалася на
супрацьлеглы бераг. Падчас правядзення такой аперацыі хваляваліся ўсе: толькі
калі маставая канструкцыя легла якраз у прадугледжанае месца, стала зразумелым,
што ў складаных інжынерных разліках не было недакладнасцей, і шматдзённая праца
соцень чалавек і дзясяткаў адзінак тэхнікі паспяхова скончана!

 Створаная
на Сведзі пераправа праіснуе, як мінімум, да вясны 2013 года. Яе далейшы лёс
будзе залежаць ад паспяховасці разведвальнага бурэння — калі яно спраўдзіць
надзеі нафтаздабытчыкаў, на замацаваных у дне рэчкі апорах можна будзе
зманціраваць стацыянарнае палатно, а вялікі аўтадарожны разборны мост можна
будзе выкарыстаць у нейкім іншым месцы. Там, дзе гэта спатрэбіцца нашай краіне.

 

Последние новости

Общество

Работа с азартом: железнодорожник из Осиповичей получил премию имени машиниста В. А. Яцкевича

27 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко доложили о ходе весенних полевых работ в Беларуси

27 апреля 2026
Читать новость
Власть

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
Армия

Ансамбль 51-й артбригады — лауреат первой премии фестиваля «Звезда»

27 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах шалость с огнем привела к пожару

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики не радуют: конец апреля и начало мая встретят нас ветром, дождём и ночными заморозками до -3°C

27 апреля 2026
Читать новость