Армія прымае папаўненне 16.02.10, № 12


13 лютага ва Узброеных Сілах
Рэспублікі Беларусь быў праведзены адзін з галоўных воінскіх рытуалаў — Прысяга
маладога папаўнення.

Навабранцам, якія былі прызваны
на службу ў часці Асіповіцкага гарнізона, былі створаны ўсе ўмовы, каб кожны з
іх як мага хутчэй адчуў сябе неад’емнай част-кай вайсковага калектыву. Для
навучання маладых салдат былі падабраны вопытныя афіцэры, найбольш адказныя
малодшыя камандзіры. Роля апошніх у рабоце з папаўненнем асабліва вялікая —
менавіта сяржанты закладваюць падмурак статутных нормаў і правілаў
узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі тэрміновай службы, вучаць іх азам ваеннага
майстэрства.

Хутка праляцелі тыдні,
адведзеныя на адаптаванне да армейскага жыцця, і вось — дзень Прысягі. Кожны
навабранец чакае яго з хваляваннем. Гэта зразумела: Прысяга — не проста кароткі
тэкст, які трэба ў голас паўтарыць, гледзячы ў твар сваіх таварышаў па зброі.
Яна — сімвал узятага на сябе вялікага грамадзянскага абавязку: не шкадуючы сіл
служыць Радзіме, а калі спатрэбіцца — аддаць за яе жыццё.

Праз паўтара года сённяшнія
юнакі са зноў прыбыўшага папаўнення пераўтворацца ў сапраўдных мужчын — армію
называюць школай жыцця зусім недарэмна. І ўсё ж галоўным, што атрымае кожны салдат
падчас тэрміновай службы, будзе ўзнікшае падчас прынясення Прысягі яснае
разуменне простай і важнай ісціны: абарона Айчыны — справа кожнага мужчыны.
Незалежна ад таго, носіць ён цывільны пінжак альбо ваенны мундзір.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем