Армія і грамадства: сумленне грамадзяніна і гонар мужчыны №27

У жыцці кожнага чалавека ёсць сітуацыі, калі ён
павінен прыняць рашэнне, якое вызначыць яго далейшы лёс. Адным з такіх важных
жыццёвых перакрыжаванняў якраз і з’яўляецца прызыў на тэрміновую службу ў
армію.

Пераважная большасць прызыўнікоў гэтую падзею
ўспрымае зусім проста: трэба выканаць грамадзянскі абавязак — дык выканаю яго з
гонарам. Але ж ёсць і тыя, хто не баіцца нават парушыць закон, каб толькі
адмовіцца ад свайго канстытуцыйнага абавязку.

Сёння ў вышуку знаходзяцца 24 асіповіцкія
хлопцы, што мэтанакіравана і асэнсавана ўхіляюцца ад прызыўных мерапрыемстваў.
Вядома, што большасць з іх знаходзіц-ца па-за межамі Беларусі, але як мінімум 7
хаваюцца ад ваенкаматаўскіх павестак недзе на Радзіме. Гэта — Ігар Елезаранка,
Дзяніс Карпюк, Васіль Гурскі, Андрэй Лайтэр, Вадзім Цыганок, Аляксандр Арлоў,
Ягор Фясько.

З мінулай восені за ўхі-ленне ад ваеннай службы
7 прызыўнікоў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, а яшчэ 5 — да
крымінальнай, у тым ліку да абмежавання волі. Як правіла, калі справа даходзіць
да суда, амаль усе «ўхілісты” пачынаюць усведамляць, што задалі свайму жыццю няправільны
накірунак. Многія шчыра шкадуюць аб уласнай легкадумнасці, аднак заўсёды
ўзнікае пытанне: чаму сумленне прачынаецца толькі пасля вынясення жорсткага,
але справядлівага прыгавору?

Мікалай ГОМАН, ваенкам Асіповіцкага РВК.

 

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем