Армейскі падыход №87

Напрыканцы верасня наша краіна ўрачыста правяла
Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2011”, на якім Магілёўшчына
была прызнана лідарам па ўборцы зерневых і зернебабовых — упершыню за апошнія
15 гадоў.

Свой уклад у дасягненне аграпрамысловым
комплексам вобласці такога выдатнага выніку ўнеслі і вайскоўцы 36-й
дарожна-маставой брыгады, якія ў ліпені-жніўні былі адкамандзіраваны ў Чавускі
раён.

Зводны транспартны ўзвод пад камандаваннем
старшага лейтэнанта Дзмітрыя Сафрановіча дапамагаў сямі мясцовым
сельгаскааператывам у вывазцы зерня і дастаўцы гаруча-змазачных матэрыялаў для
ўборачнай тэхнікі. Вадзіцелі Яўген Штыкалаў, Андрэй Антаневіч, Максім Галіцкі,
Фёдар Канонік, Віктар Лыскавец і Андрэй Антонаў за 19 дзён камандзіроўкі
перавезлі каля 1.500 тон зерня.

Найлепшых вынікаў дасягнуў першы. Ён на сваім
«Урале” даставіў у зернясховішчы каля 330 тон збожжа, за што і быў заахвочаны
прэміяй ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, асабовы склад транспартнага ўзвода
вельмі граматна эксплуатаваў даручаную тэхніку, якая адпрацавала на жніве без
паломак і прастояў. Да таго ж вопытныя ваенныя шафёры ў вольны час праводзілі
своеасаблівыя «майстар-класы” для маладых мясцовых вадзіцеляў і рамонт-нікаў,
што таксама спрыяла больш выніковаму вядзенню ўборачнай кампаніі па гаспадарках
у цэлым.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем