Армейскі дзённік Першы месяц у падраздзяленні

У папярэднім выпуску “Прысягі” (“АК” № 107 ад
13.12.2011) сваімі першымі вайсковымі ўражаннямі падзяліўся наш зямляк Яўгеній
Чысцякоў. Разважанні маладога салдата падаліся цікавымі, таму рэдакцыя
прапанавала яму на ўсім працягу службы весці ў “раёнцы” штомесячную калонку з
апісаннем найбольш цікавых, важных, складаных і г.д. момантаў яго армейскай
біяграфіі.

Сёння — першая публікацыя нашага пазаштатнага
карэспандэнта:

— Пасля прыняцця прысягі я патрапіў ва ўзвод
метэаролагаў, што ўспрыняў з некаторым здзіўленнем. Рэактыўная артылерыя і
назіранні за надвор’ем… Але ў падраздзяленні спадабалася. Камандзір капітан
Алег Бароўскі і больш вопытныя саслужыўцы сустрэлі навічкоў добра, а асвоіцца ў
новым калектыве дапамагло тое, што разам са мной сюды патрапіў радавы Цімафей
Купрэйчык, з якім пасябравалі з першых дзён знаходжання ў брыгадзе.

Вучоба па спецыяльнасці пачалася 17 снежня, а
раней асаблівая ўвага надавалася фізічнай падрыхтоўцы. Не чакаў, што будзе так
цяжка: першыя тыдзень-два пасля ранішняй гімнастыкі ногі натуральным чынам
дрыжалі… Але паступова ўцягнуўся і зараз адчуваю сябе сапраўдным
“энерджайзерам”. Вось толькі есці ўвесь час хочацца. Не, кормяць добра, але ўсе
атрыманыя калорыі без затрымкі пераўтвараюцца ў нейкую карысную работу. Відаць,
да такога збалансаванага метабалізму давядзецца прызвычайвацца доўга…

Салдацкі тыдзень мае жорсткі распарадак:
панядзелак і чацвер — тэарэтычныя заняткі па розных ваенных дысцыплінах,
страявой і ідэалагічнай падрыхтоўцы, аўторак — выкананне розных тэрміновых
спраў, якіх заўсёды “рабіць-не перарабіць”, серада — заняткі ў парку, пятніца —
абслугоўванне тэхнікі, субота — навядзенне парадку на тэрыторыі часці.

У нарады маладое папаўненне — а нас у
ме-тэаўзводзе трое — не ставіцца: чакаем, калі пойдуць у запас стараслужачыя.
Гэта адбудзецца напрыканцы студзеня, тады і атрымаем персанальную зброю ды
дадатковыя абавязкі. Пакуль жа асноўны акцэнт робіцца на замацаванне навыкаў
страявой падрыхтоўкі і вывучэнне статутаў. Iх чатыры, і ўсё, што ў гэтых
армейскіх законах тычыцца яго звання і пасады, вайсковец павінен ведаць калі не
на памяць, дык дастаткова блізка да тэксту.

Але зацыклівацца толькі на вучобе не хочацца,
таму з першых дзён службы выказаў жаданне прымаць удзел у грамадскім жыцці
брыгады. Гэта цікава, весела і дае магчымасць для больш паўнацэннага
самаразвіцця.

На Новы год я быў прызначаны Дзедам Марозам і
“за разумна праяўленую ініцыятыву пры выкананні пастаўленай задачы” — ваенны
лексікон ужо пачынае падабацца! — атрымаў першае заахвочванне: звальненне ажно
на 7 гадзін!

 

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем