Армейскі дзённік Метэапост у палескай глыбінцы

Радавы
336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады Яўгеній Чысцякоў, які рэгулярна
паведамляе “раёнцы” аб падзеях сваёй службы ў арміі, днямі вярнуўся з вучэнняў,
якія праходзілі на палескім палігоне. Сёння наш спецыяльны карэспандэнт
дзеліцца ўражаннямі аб убачаным і перажытым падчас гэтай важнай для яго і ўсёй
беларускай арміі падзеі.

— Галоўнае, што ўразі-ла, — жудасны мароз: уначы
слупок тэрмометра падаў амаль да -40°С! Каб падтрымліваць тэхніку ў спраўным
стане і не пакутаваць ад холаду самім, прыходзілася прыкладваць проста
тытанічныя намаганні. У сярэднім спаць даводзілася 4-5 гадзін у суткі — увесь
астатні час выконвалі вучэбна-баявыя задачы, займаліся абслугоўваннем і аховай
тэхнікі, разнастайнымі гаспадарчымі справамі.

Менавіта падчас гэтых вучэнняў я цалкам
зразумеў, чаму немцы не дайшлі ў сорак першым годзе да Масквы, а непераможная
армія Напалеона так хутка страціла баяздольнасць зімой 1812 года. I тым больш
пачаў паважаць нашых продкаў, якія вытрымлі-валі тыя ж цяжкасці, але знаходзілі
сілы, каб перамагаць.

Зразумела, параўнанне з войнамі ХХ і ХIХ
стагоддзяў не зусім карэктнае, бо нам было намнога лягчэй. Палаткі ацяплялі
круглыя суткі, таму адпачывалі ў камфортных умовах — хапала гарачай вады і ежы,
цёплай вопраткі ды абутку. Сам, да прыкладу, за два тыдні патаўсцеў на 2 кіло —
насуперак вялізным фізічным нагрузкам і хранічнаму недасыпу.

Ад метэаралагічнай батарэі 336-й рэактыўнай
артбрыгады на вучэнні было накіравана 12 ваеннаслужачых. Наша пазіцыя
знаходзілася недзе ў 10 кіламетрах ад асноўнага раёна сканцэнтравання
асіповіцкіх вайскоўцаў, на хвалістым беразе невялікай рэчкі. Там рос густы
хмызняк, які ідэальна падыходзіў для маскіроўкі. Па прыбыцці тэхніку загналі ў
кустоўе, побач паставілі палаткі, зацягнулі ўсё камуфляжнай сеткай — атрымалася
нават прыгожа!

Вызначанае пад метэапост месца не было зусім
глухім: мы добра бачылі пазіцыі 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, з
якой павінны былі супрацоўнічаць, на лініі небакраю мясцілася і нейкая вёска.
Але ўсё роўна пачуццё адарванасці ад цывілізацыі было вострым — нібы
ўдзельнічалі ў гульні “Апошні герой”. У першыя дні з гэтай нагоды многа
жартавалі на тэму што рабіць, калі ноччу з’явіцца статак дзікоў, мядзведзь,
зламыснік-тубылец альбо ўмоўны вораг-дыверсант. Смех-смехам, аднак далёка ад
лагера ніхто адыходзіць не імкнуўся, а ноччу ў каравуле стаяць было страшнавата…

Асноўная задача падраздзялення — запускі
паветраных шароў з метэаралагічнымі зондамі. Шары надзімаюцца вадародам, таму
гэты працэс патрабуе вялікай асцярожнасці і вядзецца ў спецыяльнай палатцы.
Зонд узлятае недзе на 10.000 метраў і прыблізна на працягу гадзіны перадае
інфармацыю аб сіле і накірунках паветраных цячэнняў, пераменах тэмпературы,
вільготнасці. Такія звесткі патрэбны артылерыстам, каб уводзіць папраўкі ў
разлікі пры стральбе на вялікія адлегласці. Адначасова з запускамі зондаў
займаліся свайго роду эксперыментальнай работай — камандаванне дало загад
праверыць, наколькі надзейна працуе метэаралагічнае абсталяванне ў
экстрэмальных тэмпературных умовах.

Рытм жыцця да апошняй хвіліны вучэнняў
заставаўся нязменна напружаным, таму аб падзеях, якія адбываліся за межамі
нашай невялічкай пазіцыі, даведвацца не было ні часу, ні асаблівага жадання.
Калі ўсё ж з’яўлялася вольная хвіліна, хацелася прымітыўна “выключыць”
стомленыя мазгі, думаць аб нечым простым і прыемным. Мы з асалодай смажылі на
вогнішчы сала, марылі пра вяртанне ва ўтульныя казармы, абмяркоўвалі “выбрыкі”
зімовага надвор’я, успаміналі пра розны жыццёвы экстрым. Канешне ж,
параўноўвалі гэтыя вучэнні з нядаўнім выездам на Ашулук. Бывалыя салдаты
прызнаваліся, што ў расійскай паўпустыні ім было намнога лягчэй, чым у родным
беларускім Палессі.

А ўвогуле гэта быў вельмі карысны жыццёвы вопыт:
уменне прыстасоў-вацца да холаду, высокіх фізічных і псіхалагічных нагрузак
спатрэбіцца не толькі падчас службы ў арміі. Ну і на правах ужо бывалага ваякі
магу даць будучым салдатам карысную параду. Калі давядзецца хадзіць у валёнках,
ні ў якім разе не карыстайцеся анучамі, толькі шкарпэткамі: у гэтым цёплым, але
грувасткім абутку анучы пастаянна спаўзаюць, і ногі хутка націраюцца. А
перамотваць іх на марозе — тое яшчэ “задавальненне”…

 

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем