80-десятилетие артиллерийской базы

80-десятилетие артиллерийской базы

1405 артылерыйская база боепрыпасаў адзначала сваё 80-годдзе пад спорным дажджом,але з выдатным настроем.

Дыслакаваная каля вёскі Вялікая Гарожа, 1405 абб адносіцца да першай катэгорыі ўстаноў захавання, уліку і выдачы адпаведнага рыштунку вайсковым часцям. Да вышэйшай прыступкі ў іерархіі армейскага тылу — статусу арсенала — ёй застаецца ўсяго адзін крок, аднак ці будзе гэты статус калі-небудзь нададзены, персанал базы асабліва клапоціць. Ёсць шмат надзённых спраў, адказных, сур’ёзных і тэрміновых. Але бываюць і выключэнні. Як святкаванне круглай даты, якое па слушных прычынах адзначалася з некаторым спазненнем.

Доўгі шлях

Гэта вайсковая часць была сфарміравана 10 верасня 1941 года, у дзень заканчэння Смаленскай бітвы — аднаго з найбольш цяжкіх эпізодаў першага этапу Вялікай Айчыннай вайны. Верагодна, даказаная крывёй неабходнасць безперабойнага забеспячэння войск у самых цяжкіх умовах стала нагодай для ўдасканалення сістэмы захавання боепрыпасаў і іх дастаўкі на лінію фронту. Дзеля гэтага трэба было рэзка павялічыць колькасць сховішчаў і адаптаваць іх работу пад патрэбы дзеючай арміі.

Вось так і ўзнікла 454 галаўное артсховішча, якое з цягам часу ператварылася ў 1405 абб.

Падчас вайны яно было ма-більным: сфарміраванае пад Масквой, сустрэла Перамогу пад Кёнігсбергам. Адкуль у хуткім часе было пераведзена ў Асіповіцкі раён, дзе і засталося да сённяшняга часу.

У структуры Узброеных Сіл суверэннай Беларусі 1405 абб займае асаблівае месца. Аб чым, уласна кажучы, сведчыць павышэнне ў статусе — базай першай катэгорыі яна стала ў 2014 годзе. Калі не ўдавацца ў дэталі, гэта азначае фактычны “манапалізм” у небяспечнай, але неабходнай справе ўтылізацыі некандыцыйнага выбухованебяспечнага рыштунку, пашырэння наменклатуры захоўваемых боепрыпасаў, здольнасць адначасова забяспечваць патрэбы большай колькасці часцей і наяўнасць патэнцыялу далейшага развіцця.

Полный текст публикации в №74 «АК» от 21.09.2021 г. (подписка, покупка в киосках «Белсоюзпечати» и на belkiosk.by)

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость