21 февраля осиповичские военные провели день открытых дверей

21 февраля осиповичские военные провели день открытых дверей

Патрыятычнае выхаванне

Знаёмцеся: армія

21 лютага асіповіцкія вайскоўцы правялі дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога Паўднёвы ваенны гарадок наведалі каля 300 школьнікаў з Асіповіцкага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў. Пераважна гэта былі юнакі-старшакласнікі і дзяўчаты, якія збіраюцца атрымліваць прафесіі, звязаныя са службай у арміі, органах МУС і МНС.

Праграма двухгадзіннай экскурсіі ўключала агляд баявой тэхнікі 51 артылерыйскай, 336 рэактыўнай артылерыйскай і 465 ракетнай брыгад, знаёмства з найбольш значнымі традыцыямі беларускіх Узброеных Сіл, умовамі пражывання ваеннаслужачых тэрміновай службы, формай, амуніцыяй, рацыёнам харчавання. Экскурсанты таксама наведалі музей 51 артбрыгады і канцэрт духавога аркестра гэтай часці.

* * *

РАС РДГА ДТСААФ у межах месячніка патрыятычнай работы, прысвечанага 94-й гадавіне гэтай арганізацыі і 103-й гадавіне Узброеных Сіл Беларусі, 19 лютага была праведзена сустрэча з навучэнцамі гарадскіх школ. Сярод іншага ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся аб падрыхтоўцы ваенных вадзіцеляў і магчымасцях павышэння кваліфікацыі, якія прадастаўляе аўташкола ДТСААФ. У іх ліку — атрыманне правоў на ажыццяўленне міжнародных перавозак грузаў.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем