Зубрыная экспансія на Асіповіччыне

Зубрыная экспансія на Асіповіччыне

На сёння статак зуброў у нашым раёне перавышае 400 галоў. Пакуль папуляцыя гэтай жывёлы павялічваецца прыблізна на 12,5% у год, а праз досыць кароткі час можна чакаць сапраўднага “дэмаграфічнага выбуху”: колькасць самак з кожным ацёлам узрастае, а здольнасць да размнажэння яны захоўваюць на працягу 10-15 гадоў.

Да таго ж зубр — від ахоўваемы, а гэта азначае, што ўсе прыродныя механізмы колькаснай самарэгуляцыі чалавек прымусова “адключыў”. Дэфіцыту кармоў гэтыя парнакапытныя не адчуваюць: калі чагосьці не хапае летам, яны ідуць на сельгасугоддзі. Шкоду наносяць значную, хаця, што здзіўляе, чалавека лясныя волаты баяцца, і прагнаць іх не складаней, чым кароў.zubr

Зімой жа зубрам ствараюцца падкормачныя пляцоўкі. Прычым корм даюць збалансаваны, з усімі неабходнымі рэчывамі для ўмацавання іх здароўя.

Што тычыцца выбракоўкі, то з ёй існуюць складанасці. Для відаў-“чырвонакніжнікаў” дапускаецца адстрэл толькі старых і відавочна хворых асобін. Аднак жадаючых паўдзельнічаць у паляванні на зуброў не надта многа, бо забава гэта вы-ключна элітарная: кошт здабычы складае 12-22 тысячы рублёў. У мінулым годзе было выпісана 4 ліцэнзіі, але жадаючых іх набыць так і не знайшлося.

З вялікімі цяжкасцямі рэалізуецца і праграма рассялення. Па словах галоўнага паляўніцтвазнаўцы ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” Міхаіла Шкутко, нядаўна прынята рашэнне частку асіпо-віцкага статку перавезці ў Чэрыкаўскі раён. Аднак, у адпаведнасці з існуючымі правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі, жывёлы падчас адлову і перавозкі не павінны атрымліваць фізічныя ды псіхічныя траўмы, а на новым месцы ім трэба стварыць умовы для адаптацыі і забяспечыць ветэрынарны кантроль. Таму на падрыхтоўку да гэтай досыць складанай справы спатрэбіцца час і грошы, а само перасяленне адбудзецца толькі наступнай зімой. Запланавана выемка ўсяго 10-15 асобін, што, зразумела, мала паўплывае на тэмпы зубрынай экспансіі і звязаных з ёй эколага-гаспадарчых, прававых і іншых праблем. Якіх, між іншым, становіцца ўсё болей.

Біялагічна абгрунтаваная колькасць зуброў для Асіповіччыны не павінна перавышаць 160 галоў. “Перанасяленне” ж вядзе да выціскання галоўнага харчовага канкурэнта — аленя. На сёння колькасць асобін гэтага віду ў паляўнічых угоддзях раёна скарацілася да 350, хаця не так даўно аленяў было звыш 900.

Арэал зубрынай папуляцыяй сёння — 50 тысяч гектараў, ён займае практычна ўсю паўночна-заходнюю частку Асіповіччыны і ладны кавалак лясоў Пухавіцкага раёна. Для жывёл наяўнасць адміністрацыйных межаў не мае значэння, а вось тым, хто за іх нясе адказнасць, такое “свавольства” дадае клопату. Пухавіцкія арандатары паляўнічых угоддзяў і сельгаспрадпрыемствы ад нязваных гасцей па відавочных прычынах не ў захапленні, да таго ж не маюць фармальных абавязкаў па іх ахове-нагляду…

Праўда, у зімовы перыяд вастрыня памежных праблем адыходзіць на другі план: зубры-“эмігранты” вяртаюцца на “гістарычную радзіму”. Статак у 115 галоў трымаецца на мяжы з Пухавіцкім раёнам — каля створанай для іх падкормачнай пляцоўкі. Яшчэ больш буйная група — каля 200 галоў — сканцэнтравалася ў раёне Пагарэлага. Некалькі статкаў у 20-30 асобін асталяваліся ў наваколлі Ліпеня, Бозака і Вязаўніцы.

Ну і, нарэшце, галоўнае. Зубрыны статак утварыўся ад зусім невялікай колькасці “продкаў”. Блізкароднаснае скрыжаванне на фоне адсутнасці натуральнага адбору вя- дзе да назапашвання ў папуляцыі “падаўленых” — рэцэсіўных — генаў, пераважная большасць якіх змяншае жыццяздольнасць жывёл. Атрымліваецца небяспечны парадокс: чым хутчэй будзе ўзрастаць пагалоўе нашых зуброў, тым хутчэй будзе ісці працэс іх выраджэння…

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Осиповчане принимают участие в масштабном проекте — первом областном МедиаФоруме юных журналистов и блогеров «Голос поколения: новый контент».

20 мая 2026
Читать новость
Культура

Ад загадак да адкрыццяў

20 мая 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия в рамках акции «Беларусь против табака» в Осиповичах

20 мая 2026
Читать новость
Общество

С 1 июня изменится график работы расчетно-справочного центра в Осиповичах

20 мая 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

20 мая 2026
Читать новость
Культура

Хваля творчасці і таленту

20 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем