Зрабі свой выбар!

У кожнагасвой лёс. Асабліва цяжка вырашаць яго ў маладосці, калі яшчэ шмат ідэалаў у сэрцы, памкненняў і
жаданняў “
паспрабаваць свет на трываласць”

“У невялікім горадзе
таксама можна рэалізавацца”

У гэтым упэўнены трэнер ДЮСШ па
лёгкай атлетыцы Антон Дайнэка.

Высокакваліфікаваны спецыяліст не стаў затрымлівацца ў сталіцыразмеркаваўся на Асіповіччыну. На гэта былі істотныя прычыны, і самая галоўнаясям’я. Яшчэ ў Магілёве Антон пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Вікторыяй, якая таксама там вучылася. Маладая пара пасялілася ў вёсцы Каўгары, атрымала ад СВККалгасКаўгарскі” катэдж. Затым нарадзіўся сын Арцёмка. Напачатку трэнервыкладчык працаваў у Дараганаўскай школе, а пасля яго запрасілі ў ДЮСШ трэнерам па лёгкай атлетыцы. Плюс, рыхтуе каманду па турыстычнапрыкладным мнагабор’і.

— Тут ёсць усе магчымасці для
самарэалізацыі,
— адзначае Дайнэка. З мясцовымі рабятамі лёгка і цікава працаваць, дзеці з ахвотай прыходзяць на заняткі. Зусім нядаўна мы вылучылі групу найбольш перспектыўных, якія могуць у будучым стаць навучэнцамі вучылішча алімпійскага рэзерву…

“Люблю гэты горад і сваю работу”

Iнспектара аддзялення па грамадзянству і міграцыі Асіповіцкага РАУС Наталлю ДзеравяшкIну да нас таксама прывёў лёсавызначальны выбарПазнаёмілася з асіповіцкім хлопцам, нарадзіла дачку. Маладая    сям’я пабудавала кватэру, зараз наладжвае свой быт. Хутка Наталля зменіць званне старшага лейтэнанта міліцыі на капітанскае. Словам, ёй падабаюцца і служба, і горад, які стаў для яе ўжо родным і звыклым.

“Пры жаданні можна ўсё!”

Iнжынер-канструктар ААТ
“Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў” Віталій ПупIн
стаў “нашым” зусім нядаўна, але менавіта тут збіраецца наладжваць свой далейшы лёс. Увесь гэты час побач з ім быў каханы і родны чалавекТаццяна. Дзяўчына нарадзілася ў Асіповіцкім раёне, таму, ажаніўшыся, яны перабраліся сюды. Віталій не шкадаваў, пакідаючы вялікі горад, тым больш, што маладой сям’і выдзялялі дзяржаўную кватэру.

— Тут ёсць магчымасць
прафесійна расці, гало
ўнаежаданне, і дасягнуць можна любой вышыні. З работай спраўляюся, калектыў падабаецца, пакуль набываю вопыт. Канечне, часам не хапае шумных віцебскіх вуліц, родных і сяброў, але і тут ёсць свае плюсы. Адсутнічае мітусня, усё побач, увечары з жонкай любім прагуляцца па парку. Хапае цудоўных краявідаў, рэчка. Карацей, выдатнае месца для
сямейнага жыцця…

Замест эпілога

Героі гэтых радкоўмаладыя, поўныя энергіі і планаў людзі. Яны пакінулі вялікі горад, каб знайсці сваё шчасце ў Асіповічах Ці, мо, хто не згодны?!

Последние новости

Общество

На прошлой неделе состоялся выездной семинар идеологического актива Осиповичского района

4 сентября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Главный врач Осиповичской ЦРБ Павел Шатило о главных проблемах земляков со здоровьем

4 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах

4 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 сентября для всех знаков зодиака

4 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко присутствовал на военном параде в Пекине 

3 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Белорусско-узбекский женский бизнес-форум служит отправной точкой для новых договоренностей

3 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем