Знаёмцеся: дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Асіповіцкім раёне

Знаёмцеся: дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Асіповіцкім раёне
968Святлана Дашкоўская нарадзілася ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці «эканаміст-арганізатар”.  Працоўную дзейнасць пачынала дырэктарам гандлёвага цэнтра Горацкага райста.  Пасля пераезду ў Асіповічы рабіла старшым эканамістам аддзела рабочага забеспячэння станцыі Асіповічы, з 1991 па красавік 2013 — галоўным спецыялістам упраўлення эканомікі і рыначных адносін гарвыканкама, загадчыкам аддзела гандлю; намеснікам начальніка ўпраўлення эканомікі, загадчыкам сектара гандлю і паслуг; намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама. Узнагароджана знакам «Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь”, граматай райвыканкама.
Святлане Iванаўне характэрны адказнасць, ініцыятыўнасць, камунікабельнасць. Яна валодае добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, умее аператыўна прымаць упраўленчыя рашэнні.  Як кіраўнік, лічыць, што дасягнуць пастаўленых задач калектыву дапамагае высокі прафесіяналізм кожнага супрацоўніка, згуртаванасць. На гэта і разлічвае ў сваёй дзейнасці. Найбольш за ўсё цэніць у людзях чалавечнасць і надзейнасць, не даруе здрадніцтва і подласці. Патрабавальная да сябе, умее пераадольваць цяжкасці, у будучае глядзіць з аптымізмам. Вольны час прысвячае самаўдасканаленню, кола інтарэсаў разнастайнае, цікавіцца навукова-папулярнай літаратурай. Дачка Наталля працуе галоўным бухгалтарам Асіповіцкага райста. 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость