Журналісты Асіповіччыны: роўныя сярод лепшых

7 мая ў Магілёве адбылася цырымонія ўзнагароджвання работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, прымеркаваная да двух прафесійных журналісцкіх свят: Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Па словах старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка і кансультанта ўпраўлення друкаваных СМI і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Анатоля Шычко, на Магілёўшчыне сёння працуе вельмі моцная ў прафесійным плане каманда журналістаў рэгіянальных выданняў, і іх калектыўны вопыт можа і павінен стаць асновай для развіцця сродкаў масавай інфармацыі для іншых абласцей.
Таксама дастойны пераймання вопыт друкаваных СМI Магілёўшчыны ў арганізацыі работы з чытацкай аўдыторыяй: па выніках I квартала рэгіён адзіны ў краіне здолеў утрымаць тыражы сваіх перыядычных выданняў.

Прыемна, што ў ліку лепшых майстроў сваёй справы былі названы і работнікі асіповіцкай «раёнкі”: загадчык аддзела эканомікі Дзмітрый Саўрыцкі заняў другое месца ў абласным творчым спаборніцтве сярод журналістаў дзяржаўных газет, а галоўны бухгалтар Алена Ерко ўшанавана Ганаровай граматай упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама за забеспячэнне высокай выніковасці фінансава-эканамічнай дзейнасці выдання.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем