Жніво ў Асіповіцкім раёне ў разгары

Жніво ў Асіповіцкім раёне ў разгары

У АСВК “Новы шлях” на ўчарашнюю раніцу ўбрана 408 гектараў збожжа з запланаваных 828. Працаўнікі палёў цалкам зжалі азімую пшаніцу на плошчы 100 гектараў, закончылі абмалочваць азімае трыцікале, якое займала такую ж тэрыторыю (атрымалі самы высокі паказчык у раёне 46,2 ц/га). Пакарылася камбайнерам і палова палёў, засеяных жытам — у засеках ужо знаходзіцца 557 тон. З 50 гектараў аўса абмалочана 38. Усяго ж на рахунку кааператыва 1.375 тон зерня новага ўраджаю. Сярэдняя ўраджайнасць — 33,7 цэнтнера на круг.

 ekipazh-kamenichi

На нівах гаспадаркі шчыруе 3 экіпажы: Мікалай Гіліцкі і Мікалай Новік, Юрый Еўдакімовіч і Валерый Крышаніннікаў, Міхаіл Калячка і Яўгеній Панькоў (на здымку). Апошні тандэм на камбайне КЗС-1218 намалаціў з пачатку жніва больш за 700 тон збожжа. Міхаіл працуе ў калгасе камбайнерам ужо трэці сезон і ўвесь час займае лідзіруючыя пазіцыі. А вось у яго напарніка гэта першы вопыт работы на калгаснай ніве ў “Новым шляху”, але механізатары знайшлі ўзаемаразуменне і спраўляюцца з пастаўленай задачай на “выдатна” — трымаюць першынство сярод іншых камбайнераў раёна — удзельнікаў сёлетняга жніва.

— Да абавязкаў адносяцца адказна, уважліва сочаць за работай «стальнога каня», не дапускаюць прастояў, — так пракаменціраваў кіраўнік прадпрыемства Віктар Строк зладжаную работу Калячкі і Панькова. — Спадзяёмся, што і надалей яны застануцца флагманамі ўборкі, і той баявы настрой, з якім яны садзяцца за штурвал камбайна, захаваецца да канца жніва.

Ніна ВІКТОРЧЫК. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем