Жніво-2015 у Асіповіцкім раёне: падводзім вынікі

Жніво-2015 у Асіповіцкім раёне: падводзім вынікі

На гэтым тыдні Асіповіччына рапартавала аб заканчэнні жніва. Агульны здабытак склаў 23.654 тоны.

Па валавым зборы першынство належыць філіялу “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, дзе намалочана 4.050 тон, калгасам “Чырвоны ўдарнік” і “Новы шлях”, якія атрымалі 3.279 і 2.691 тону збожжа адпаведна.

Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 28 цэнтнераў з гектара. Лідар па важкасці коласу — СВК “Калгас “Лапічы”, дзе кожны гектар нівы даў аддачу ў 40,6 цэнтнера. Добрая ўраджайнасць для сёлетняга спякотнага года ў калгасе “Авангард” — 32,3 ц/га і “Новым шляху” — 32,2.

Што тычыцца культур, то лепш за ўсё на асіповіцкіх палях урадзіла азімае трыцікале — 33,6 ц/га, кожны гектар яравой пшаніцы ў сярэднім адгукнуўся 31 цэнтнерам, аўса — 31,8. Азімае жыта дало па 28,8 цэнтнера на круг, а вось азімая пшаніца, ячмень не вельмі парадавалі — 26,6 і 24 цэнтнера з гектара адпаведна.

 Перадавікі ўборкі

Райкам прафсаюза АПК паведамляе, што лепшых вынікаў на жніве-2015 дасягнулі:

* * * Экіпажы зернеўборачных камбайнаў * * *

КАЛЯЧКА Міхаіл Мікалаевіч, ПАНЬКОЎ Яўгеній Віктаравіч — СВК “Калгас “Новы шлях”, КЗС-1218 — 1.177,5 тоны зерня.

ЖАЎНЯК Пётр Валяр’янавіч, ЧАРАПОК Міхаіл Аляксандравіч — СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, КЗС-1218 — 794,1 тоны зерня.

МАЛЕВIЧ Алег Аляксандравіч, САЛАГУБ Iгар Мікалаевіч — СВК “Калгас “Авангард”, “John Deere“ — 751,2 тоны зерня.

МЯЦЕЛЬСКI Уладзімір Іванавіч, КОЙПІШ Аляксандр Іванавіч — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына“, КЗС-1218, 702 тоны зерня.

ЛОСЬ Сяргей Аляксандравіч, АФАНАСЬЕЎ Максім Валер’евіч — СВК “Калгас “Лапічы”, КЗС-1218, 657,2 тоны зерня.

КАВАЛЬЧУК Андрэй Іванавіч, ГАЛАЦЭВІЧ Іван Юр’евіч — СВК “Калгас “Ясень”, КЗС-12, 599 тон зерня.

ДРОЗД Сяргей Канстанцінавіч, ЕЎДАКІМОВІЧ Уладзімір Сяргеевіч — СВК “Калгас імя Чарняхоўскага”, КЗС-1218, 539,4 тоны зерня.

ПАРХІМЧЫК Сяргей Аляксандравіч, ПАРХІМЧЫК Аляксандр Іванавіч — СВК “Калгас “Карытнае”, КЗС-12, 534,1 тоны зерня.

ЕПІФАНАЎ Уладзімір Іванавіч, КУРС Юрый Рыгоравіч — СВК “Калгас “Бярэзіна”, КЗС-1218, 519,1 тоны зерня.

СУХОЦКI Валерый Валер’евіч, СУХОЦКІ Валерый Эдуардавіч — ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, КЗС-12, 265,2 тоны зерня.

* * * Вадзіцелі * * *

СТЭЛЬМАХ Максім Мікалаевіч — СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, МАЗ-5551, 1.704 тоны.

КОРНЕЎ Сяргей Уладзіміравіч — СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”, МАЗ-5551, 1.578,6 тоны.

ГІРЫЧ Уладзімір Фёдаравіч — СВК “Калгас “Карытнае”, МАЗ-457043, 1.096,7 тоны.

ДАЛЖЭЎСКІ Дзмітрый Аляксандравіч — СВК “Калгас “Карытнае”, МАЗ-5551, 1.069,1 тоны.

ІЎЧЫК Раман Раманавіч — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, МАЗ-5551, 1.021,6 тоны зерня.

ПІЛЮГІН Аляксандр Іванавіч — СВК “Калгас “Новы шлях”, МАЗ-5551, 1.013,1 тоны.

ХОМІЧ Васіль Мікалаевіч — СВК “Калгас “Авангард”, МАЗ-55508, 1.012,2 тоны.

КАЙКО Мікалай Мікалаевіч — СВК “Калгас “Лапічы”, МАЗ-5551, 1.000 тон.

ТАРЭЛКА Віктар Віктаравіч — СВК “Калгас “Бярэзіна”, МАЗ-55541, 758,8 тоны.

НІЦКІ Аляксандр Іванавіч — СВК “Калгас “Ясень”, МАЗ-555, 646 тон.

ЦАГОЙКА Аляксей Аляксандравіч — СВК “Калгас імя Чарняхоўскага”, МАЗ-555142, 535,4 тоны.

КАШЭВІЧ Віктар Віктаравіч — ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, МАЗ-555142, 187 тон.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем