Жанчына, маці, працаўніца

Жанчына, маці, працаўніца

Свае два медалі жыхарка Пагарэлага Наталля Козел атрымала не за працоўныя дасягненні або гераічныя дзеянні, а за тое, што прысвяціла жыццё дзецям: жанчына нарадзіла і выхавала чатырнаццаць дзяцей. А хіба ж гэта не подзвіг?

Наталля Аляксандраўна 20 гадоў адпрацавала даяркай у калгасе. Яна пасміхаецца: “І амаль столькі ж у дэкрэтных адпусках была”. Любая матуля дадасць: “І невядома, што цяжэй”.

Прафесійная дзейнасць яе мужа таксама звязана з сельскай гаспадаркай: працаваў пастухом, а потым — слесарам.

Прывучаныя з маленства дапамагаць бацькам, сыны і дочкі не цураюцца фізічнай працы. Пяцёра з іх таксама працуюць у сельгаспрадпрыемствах. Ды і ўсе астатнія як прыедуць у бацькоўскую хату, і дах падправяць, і з агародам разбяруцца. Хлопцы служылі ў арміі, прычым чацвёра — у дэсантных войсках, няма ніводнага дармаеда, кожны выконвае сваю работу сумленна.

“Ні за аднаго не сорамна”, — гэтыя словы матулі могуць служыць адзнакай усёй яе нялёгкай матчынай работы — нябачнай звонку, не заахвочваемай матэрыяльна і не пазначанай у працоўнай кніжцы, вынікі якой відаць толькі праз дзясяткі гадоў.

Для гэтай жанчыны, вобразна кажучы, настала тая восень, калі можна задаволена глядзець на “ўраджай”. І ён тым больш важкі, што Наталля Аляксандраўна перадала сваім дзецям любоў да цяжкай, але такой неабходнай сялянскай працы.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем