Жанчына, маці, працаўніца

Жанчына, маці, працаўніца

Свае два медалі жыхарка Пагарэлага Наталля Козел атрымала не за працоўныя дасягненні або гераічныя дзеянні, а за тое, што прысвяціла жыццё дзецям: жанчына нарадзіла і выхавала чатырнаццаць дзяцей. А хіба ж гэта не подзвіг?

Наталля Аляксандраўна 20 гадоў адпрацавала даяркай у калгасе. Яна пасміхаецца: «І амаль столькі ж у дэкрэтных адпусках была». Любая матуля дадасць: «І невядома, што цяжэй».

Прафесійная дзейнасць яе мужа таксама звязана з сельскай гаспадаркай: працаваў пастухом, а потым — слесарам.

Прывучаныя з маленства дапамагаць бацькам, сыны і дочкі не цураюцца фізічнай працы. Пяцёра з іх таксама працуюць у сельгаспрадпрыемствах. Ды і ўсе астатнія як прыедуць у бацькоўскую хату, і дах падправяць, і з агародам разбяруцца. Хлопцы служылі ў арміі, прычым чацвёра — у дэсантных войсках, няма ніводнага дармаеда, кожны выконвае сваю работу сумленна.

«Ні за аднаго не сорамна», — гэтыя словы матулі могуць служыць адзнакай усёй яе нялёгкай матчынай работы — нябачнай звонку, не заахвочваемай матэрыяльна і не пазначанай у працоўнай кніжцы, вынікі якой відаць толькі праз дзясяткі гадоў.

Для гэтай жанчыны, вобразна кажучы, настала тая восень, калі можна задаволена глядзець на «ўраджай». І ён тым больш важкі, што Наталля Аляксандраўна перадала сваім дзецям любоў да цяжкай, але такой неабходнай сялянскай працы.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем