Заўсёды найлепшай якасці

Прадукцыю філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” высока ацанілі на міжнародным конкурсе “Лучший продукт-2022”
Сыроватка малочная сухая дэмінералізаваная СД-90, сырок тварожны глазураваны “Веселые внучата” з водарам ванілі, сыры “Сулугуні”, “Пармизано де Люкс”, “Romber”, сыр мяккі “Моцарелла” ўзнагароджаны залатымі медалямі. Таксама вышэйшую ступень п’едэстала заняў сыр мяккі “Буррата” ў конкурсе “Инновационный продукт” у рамках XXIV міжнароднай выставы “Продэкспо-2022”.
Ганаровым медалём “За ўклад у развіццё харчовай прамысловасці” ўзнагароджаны дырэктар філіяла Дзяніс Ліннік.