Асіповічы: завіруха мяце, завіруха…

Асіповічы: завіруха мяце, завіруха…

Гэтай зімой снежань не апраўдаў сваю назву: адсутнічала і трывалае покрыва на зямлі, і завеямі месяц не балаваў. А вось студзень з першых дзён вырашыў выправіць гэты хіб, ахінуўшы навакольныя дрэвы ў цёплыя пульхныя ўборы, а кінутыя ў дварах машыны ператварыў у суцэльныя гурбы.

Дзеці радуюцца прыгажосці беласнежнай прасторы, а работнікі камунальных службаў заклапочаны тым, каб своечасова расчышчаць дарогі і тратуары.

sn-028

З серады калектыў УКП ЖКГ працуе ў кругласутачным рэжыме. Задзейнічана 16 адзінак тэхнікі, 80 чалавек — разам з рабочымі па ўборцы тэрыторыі. Нават ноччу 3 транспартныя сродкі чысцяць вясковыя вуліцы, працуе тэхніка і ў горадзе. Снег вывозіцца за межы райцэнтра. Каб не было коўзка, робіцца антыгалалёдная пасыпка. У дзень выкарыстоўваецца каля 45 тон пясчана-салянай сумесі.

sn-001 sn-038 sn-022

На чыгуначным вузле на ўборцы снегу, ачыстцы стрэлачных пераводаў занята больш за 50 чалавек, працуе снегаўборачная машына СМ-2. Рабочыя забяспечаны ўсім неабходным інвентаром. Пакуль спраўляюцца сіламі дыстанцыі пуці, калі ж снегапады ўзмоцняцца — будуць прыцягвацца дадатковыя рэсурсы.

yoyo-051 yoyo-033 yoyo-048

Усё робіцца для таго, каб транспарт і пешаходы не адчувалі нязручнасцей у час руху. I хаця на дарогах, як сведчаць у ДАI, стан даволі складаны, аварый зафіксавана не было.

Пасажырскі аўтатранспарт рухаецца па графіку, толькі на некаторых маршрутах спазненні складаюць 7-10 мінут.

Кожны павінен разумець, што аднамомантна ўбраць такую вялікую колькасць снегу немагчыма, а таму ўзяць у рукі лапату і крыху папрацаваць — толькі ў задавальненне. Праверана на сабе!

Iна ЗАСКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем