З улікам кожнай дробязі

З улікам кожнай дробязі

Для ДЭУ № 73 гэты год складваецца ў цэлым удала: па выніках 9 месяцаў выканана работ на суму 4,5 мільёна рублёў, што пры сярэдняй рэнтабельнасці 6,3 працэнта дазваляе глядзець у будучыню ўпэўнена. Ужо зразумела, што для дасягнення пастаўленай мэты — атрымаць гадавую выручку ў аб’ёме 5,25 мільёна рублёў — не спатрэбяцца надзвычайныя намаганні.

Зроблена насамрэч нямала, прычым толькі чвэрць з узгаданага вышэй даходу дало выкананне работ па прамых дагаворах. Усё астатняе — дарогі. Праведзены бягучы рамонт амаль 4,5 кіламетра шашы М5, з дапамогай устаноўкі “Слары Сіл” адноўлены эксплуатацыйныя якасці каля 8 кіламетраў — у сукупнасці, па ўсіх шляхах зносін, якія абслугоўвае дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне.

Праведзены нядаўна экспертамі РУП “Белдарцэнтр” агляд вынікаў работы дарожных службаў ніякіх хібаў у дзейнасці ДЭУ № 73 не выявіў.

Аднак расслабляцца нашым дарожнікам няма магчымасці. Акрамя завяршэння прадугле-джаных планам рамонтных работ, яны ўдзяляюць шмат увагі падтрыманню абочын у належным стане. І калі абкошванне расліннасці можна весці з пэўнай рэгулярнасцю, то смецце, якое пакідаюць несвядомыя ўдзельнікі руху, трэба прыбіраць пастаянна.

Мяркуючы па тым, што асіповіцкі ўчастак магістралі Мінск-Гомель на фоне іншага кіламетражу выдзяляецца асаблівай акуратнасцю, з гэтай задачай калектыў дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення спраўляецца паспяхова.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем