З пасяджэння Асіповіцкага райвыканкама

З пасяджэння Асіповіцкага райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 16 кастрычніка з актыўным удзелам першага намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда краіны Васіля Дземідовіча і старшыні гассуда Магілёўскай вобласці Віктара Багуслаўскага, галоўнымі пытаннямі сталі два: вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна і выкананне бюджэту за студзень-верасень. Даклады па іх зрабілі адпаведна начальнікі аддзелаў райвыканкама — эканомікі і фінансавага Алена Грунтова і Ларыса Белая.
Многія паказчыкі сведчаць, што ў рэгіёне добра разумеюць пастаўленыя задачы і прыкладаюць нямала сіл для іх выканання. За паўгоддзе, напрыклад, прыцягнута прамых замежных інвес-тыцый на чыстай аснове ў суме $13,9 млн. пры гадавым заданні $6 мільёнаў. Выканана заданне па росту зарплаты, зацверджаны нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці. Тэмп росту роз-нічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі за студзень-жнівень склаў 121,1% да такога ж леташняга перыяду пры прагнозе 107%. Маем нармальныя лічбы па энергазберажэнні, рост рэнтабельнасці продажаў, створана 562 рабочыя месцы і 50 камерцыйных арганізацый пры гадавым заданні адпаведна 670 і 35, у гаспадарчы абарот уцягнута ўжо 7 аб’ектаў нерухомасці — 46,7%, забяспечваецца выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржсацстандартаў па абслугоўванні насельніцтва і г.д. Уласныя даходы склалі 60,9% аб’ёму паступіўшых даходаў
Што тычыцца бюджэту, то па даходах ён выкананы на 71,6% ад гадавога і на 102,1% ад плана на студзень-верасень. Забяспечана выкананне плана па ўсіх даходных крыніцах раённага і бюджэтаў сельскіх і пасялковых Саветаў дэпутатаў. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды ў нас няма.
Можна і далей прыводзіць розныя лічбы, якія сведчаць пра належную працу па шэрагу накірункаў, але члены выканкама, як звычайна, больш увагі сканцэнтравалі на пытаннях, дзе ў нас пакуль далёка не ўсё гладка. Напрыклад, не дасягнуты прагназуемыя на год тэмпы росту экспарту тавараў і паслуг. Менш запланаванага здадзена ў эксплуатацыю жылля. Адстаём з тэмпам росту аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі: заданне 9 месяцаў не выканалі 10 з 11 сельгас-прадпрыемстваў. Рэнтабельнасць продажаў тут таксама не на вышыні. Не забяспечана выкананне даведзенага задання па росту аб’ёму рознічнага тавараабароту філіялам ААТ “Жэлдорсэрвіс г. Магілёў” і райпа. Менш запланаванага прыраслі па гандлёвых плошчах. Сістэматычна не вытрымліваюць устаноўленыя тэрміны вы-платы зарплаты СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, СЗАТ “Шклозавод Ялізава”, шэраг калгасаў. Шклозаводцы, вагонабудаўнікі і ЗППУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” атрымалі страты ў памеры 64,12 млрд. рублёў. Камбінат бытабслугоўвання не выканаў кантралюемыя паказчыкі бізнес-планаў развіцця за I паўгоддзе і г.д.
На пасяджэнні райвыканкама першыя асобы шклозавода, філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ўздымаліся з тлумачэннямі адставання па шэрагу паказчыкаў, але за трыбуну маглі быць запрошаны і многія другія кіраўнікі: працаваць над чым ёсць кожнаму. Натуральна, у прынятым рашэнні вы-значаны і шляхі выпраўлення недахопаў, і “ўзнагароды” асобным. А па выніках года запыт за работу будзе, безумоўна, яшчэ больш строгі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем